Рунцэвiч Уладзiмiр  Мiхайлавiч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Рунцэвiч Уладзiмiр  Мiхайлавiч
Уладзімір Міхайлавіч Рунцэвіч нарадзіўся 28 лютага 1953 года ў в. Дайнава Навасёлкаўскага сельскага савета Пухавіцкага раёна. Скончыў Салігорскі горны тэхнікум (1973). Працаваў рабочым на Пухавіцкім ільнозаводзе на працягу 38 гадоў. Першы верш быў напісаны 10 мая 1971 года, а дэбютная публікацыя адбылася ў Пухавіцкай раённай газеце “Сцяг працы” ў ліпені 1980 года. З гэтага часу пачалося прафесійнае станаўленне як паэта. Пастаянна друкуецца ў раённай газеце і рэспубліканскай перыёдыцы. Вершы гучалі на Першым нацыянальным канале радыё, а таксама на радыёстанцыях “Сталіца”, “Культура”. У 1997 годзе сіламі раёна быў выдадзены першы паэтычны зборнік “Голас чалавека на зямлі”. На аўтарскі верш ансамбль “Свята” выконвае песню “Гасціннасць”. Некалькі песень на вершы напісаныя самадзейнымі кампазітарамі. Член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (2015), народнага клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца” ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”.

Бiблiяграфiя:

  • "Птушкі дзяцінства"
  • "Шчасце"
  • "Эрас: лірыка кахання"
  • "Пасля сябе пакіну дабрыню"

Пасля сябе пакіну дабрыню

Намінацыя: Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі (2018)

Аўтар: Рунцэвiч Уладзiмiр  Мiхайлавiч

Аўтар выказвае падзяку УП "Прамтэхсервіс", ГП ТАА "Пухавічыгандль", ТАА "Пухавіцкае МПМК-14", ААТ "Машхарчпрад", калектыву ДЛГУ "Пухавіцкі лясгас" ды іншым дабрадзеям за дапамогу ў выданні кнігі.

Выдавецтва: ПУП "Кнігазбор"

Колькасць старонак: 128

Гэтая кніжка засведчыла, што яе аўтар прапаведуе цудоўныя каштоўнасці – міласэрнасць, любоў да бліжняга, да Бацькаўшчыны, яе мілагучнай мовы, да родных краявідаў. Зацікаўлены чытач знойдзе ў зборніку і добрую інтымную ды прыродаапісальную лірыку, а таксама арыгінальныя гумарыстычныя вершы.

Набыць кнiгу