Чудаў Валерый Iванавiч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Чудаў Валерый Iванавiч
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Дзіцячыя і юнацкія гады Валерыя Іванавіча прайшлі ў Рэні. Выпускнік васьмігадовай школы № 3 і сярэдняй школы № 2.
Скончыў Вышэйшае Ваенна-Марское інжынернае вучылішча ў г. Ленінградзе. Служыў на атамных падводных лодках Паўночнага і Ціхаакіянскага флатоў. Удзельнік кругасветнага падводнага плавання. У цяперашні час афіцэр у адстаўцы. Жыве ў Мінску. Пачынаў друкавацца, як літаратурны перакладчык. Яго пераклады былі апублікаваныя ў кнігах выдавецтва «Мастацкая література», «СэрВит», і ў часопісе «Крыніца». Паэтычныя творы друкаваліся ў літаратурна-мастацкім альманаху «Гоман». У лютым 2007 года ў выдавецтве «Народная кніга» выйшаў яго першы паэтычны зборнік «Скіфскі пярсцёнак», а ў красавіку 2007 года, у тым жа выдавецтве – другая кніга «І жывыя памяццю стагоддзяў». Празаічныя творы друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі. У 2011 годзе выйшаў з друку зборнік гістарычных апавяданняў "Гонар вышэй смерці".

Бiблiяграфiя:

  • "Скіфскі пярсцёнак" (2007)
  • "І жывыя памяццю стагоддзяў" (2007)
  • "Гонар вышэй смерці" (2011)

Наше славное былое

Намінацыя: Лепшы твор прозы (2018)

Аўтар: Чудаў Валерый Iванавiч

Выдавецтва: Выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi"

Колькасць старонак: 368

У зборнік уключаны апавяданні пра беларусаў, калі-небудзь вядомых і знакамітых, але з часам забытых ці напаўзабытых. Ваеначальнікі, мараплаўцы, даследчыкі, навукоўцы, святары верай і праўдай служылі і праслаўлялі нашу беларускую зямлю. Сярод іх: дыпламат Вялікага Княства Літоўскага Міхаіл Багданавіч Галабурда, асветнік, перакладчык, кнігавыдавец Ілья Фёдаравіч Капiевiч, адмірал, узнагароджаны за Наварынскi бой адразу чатырма ордэнамі чатырох краін, Лука Фёдаравіч Багдановіч, выдатны геадэзіст і географ, даследчык Малой Азіі Міхаіл Паўлавіч Врончэнка і іншыя.

Набыць кнiгу