Карнаухава Ірына
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Карнаухава Ірына
Карнаухава І.А. – член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2014 года, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы з 2016, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 2009 года. У яе творчым багажы 19 вершаваных зборнікаў, у тым ліку 9 для дзяцей, і два песенных дыскі: “Откровение” (2008) і дзіцячая казка “Удивительная лесная история”. Творы Ірыны Карнаухавай увайшлі ў шматлікія калектыўныя зборнікі “Край верасовы” (2011), “Дзея першая” (2014), альманахі “Созвучие. Беларусь – Москва”, “Созвучие. Беларусь – Санкт-Петербург” (2015), а таксама ў фотаальбомы У.Цыдзіка “Зачараваны Беларуссю” (2016) і “Бачу Беларусь такой” (2018).

Карнаухава І.А. вядзе шырокую грамадскую работу. Яна арганізатар і кіраўнік народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”, што існуе на базе Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці з 2002 года. Яе творчая і грамадская работа адзначалася граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, а таксама медалём “За вялікі ўклад у літаратуру” Саюза пісьменнікаў Беларусі (2016).

Люди как звезды. Отражение

Намінацыя: Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі (2019)

Аўтар: Карнаухава Ірына

Выдавецтва: Выдавец У.Сіўчыкаў

Мінскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыі “Лепшы твор (зборнiк твораў) паэзіі” зборнік Ірыны Карнаухавай “Люди как звезды. Отражение” (Мінск, выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, 2018). У самой назве кнігі ўжо гучыць красамоўнае параўнанне. Такі ж літаратурны прыём характэрны і для іншых твораў, што прадстаўлены ў зборніку. У ім усё здаецца жывое, не толькі прырода і яе з’явы, але і родныя мясціны, нават чалавечыя пачуцці. Вобразнасцю, добрым мастацкім густам валодае аўтар, калі піша пра нашу паўсядзённасць, над якой ўсё ж заклікае чытачоў прыўзняцца. У зборніку вершы рознай тэматычнай скіраванасці: ад грамадзянскай лірыкі (раздзел “А вы попробуйте славян разъединить!”) да любоўнай (“Любовь вне смены ритмов года”). У іх гучыць агульная думка аб адказнасці чалавека за тое, што ён робіць у сваім жыцці, за свае учынкі. Адметная рыса прадстаўленай паэзіі – жыццё ў яго шматабліччы, заклік аўтара да таго, каб кожны спрабаваў знайсці сябе ў гэтым зменлівым свеце. Нездарма паэтэса звяртаецца да творчасці Харукі Муракамі, філосафаў, якія спрабавалі адказаць на многія спрадвечныя пытанні. Яна падштурхоўвае і чытача задумацца над імі…

Набыць кнiгу