Трус Мікалай Валянцінавіч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Трус Мікалай Валянцінавіч
Трус Мікалай Валянцінавіч (г.н. 1969) – педагог, літаратуразнаўца, перакладчык. Скончыў з адзнакай Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, аспірантуру пры кафедры замежнай літаратуры БДУ. Працаваў на філалагічным факультэце БДУ выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедры. Паралельна з вучобай і працай у БДУ працаваў у Літаратурным музеі М.Багдановіча. Загадчык кафедры беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (2011–2016). З 2017 – намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Полымя”, дактарант Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Аўтар чатырох манаграфій, звыш 350 артыкулаў у беларускіх і замежных выданнях.

Купалаўскія адрасы ў Славакіі

Намінацыя: Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства (2019)

Аўтар: Трус Мікалай Валянцінавіч

Выдавецтва: Медысонт

Рэдакцыя часопіса “Полымя” РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыі “Лепшы твор літаратурнай крытікі і літаратуразнаўства” манаграфію Мікалая Валянцінавіча Труса “Купалаўскія адрасы ў Славакіі” (Мінск, “Медысонт”, 2018). У манаграфіі асвятляюцца невядомыя старонкі жыццяпісу Янкі Купалы і гісторыі беларуска-славацкіх культурных сувязей. Праца з архівамі (дзяржаўнымі і прыватнымі) дазволіла дэталёва прадставіць падарожжа па Славакіі ў кастрычніку 1935 года дэлегацыі савецкіх журналістаў і пісьменнікаў, у якой браў удзел класік беларускай літаратуры. У навуковы зварот уводзіцца шэраг невядомых дакументаў і матэрыялаў: інтэрв’ю, аўтографаў, фотаздымкаў, замежных газетных публікацый і інш. Плённыя навуковыя росшукі сталі фактаграфічнай асновай шэрагу міжнародных ініцыятыў, у тым ліку культурнага праекта “Славацкімі шляхамі Янкі Купалы”, ажыццёўленага ў чэрвені 2015 года. Выданне сабрала пад адной вокладкай архіўнае даследаванне “Янка Купала ў Славакіі” – у якасці перадгісторыі і фактаграфічнай асновы, а таксама публікацыі ключавых этапаў міжнароднага практа “Славацкімі шляхамі Янкі Купалы”.

Набыць кнiгу