Карпечанка Міхаіл Аляксеевіч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Карпечанка Міхаіл Аляксеевіч
Пісьменнік і журналіст Міхась Карпечанка (г.н. 1959) – лаўрэат спецыяльных прэмій Бялынічскага райвыканкама імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, “Чалавек года – 2010” Магілёўскага аблвыканкама, узнагароджаны ганаровым знакам “Выдатнік друку Беларусі”.
Аўтар кніг “Дачка волі”, “На скрыжаванні болю і надзеі”, “Уздоўж стромы”, “Іржа”, “Повязь пакаленняў” і інш.

Нарадзіўся 14 лістапада 1959 года ў вёсцы Болін, што на Краснапольшчыне. Скончыў Наваельнінскую школу, Белдзяржуніверсітэт.

Жыве і працуе ў Бялынічах.

Імёны ў кантэксце эпох

Намінацыя: Лепшы твор публіцыстыкі (2019)

Аўтар: Карпечанка Міхаіл Аляксеевіч

Выдавецтва: Выдавец В.Хурсік

На Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыі “Лепшы твор публіцыстыкі” паступіла кніга Міхася Карпечанкі “Імёны ў кантэксце эпох” (Мінск, выдавец В.Хурсік, 2018). У кнізе чытач пазнаёміцца з жыццяпісамі выдатнейшых асобаў. Якія нарадзіліся на бялыніцкай зямлі. Іхнія асабістыя дасягненні, вялікі ўласны ўклад у развіццё навукі, культуры, эканомікі, грамадства не абмяжоўваецца выключна межамі роднай Беларусі, былога СССР, але ацэньваецца і планетарным маштабам. Вынаходнік і рэвалюцыянер Казімір Чарноўскі, акадэмікі Мікалай Малюшыцкі, Міхаіл Севярнёў, Віталь Мядзведзеў, мастакі Вітольд Бялыніцкі-Біруля і Віктар Альшэўскі, паэт Ігар Шклярэўскі, кінасцэнарыст Оскар Курганаў, артыст Генадзь Аўсяннікаў, Героі Сацыялістычнай Працы Васіль Старавойтаў, Вера буякова і Ганна Цэдрык, лётчык Віталь Сушчынскі… Яны, як і многія іншыя выдатныя ўраджэнцы бялыніцкай зямлі стварылы ўласны кантэкст свайго часу, збудавалі той надзейны паром, які стаў моцным падмуркам сучаснасці і мчыць сённяшнія пакаленні ў эпоху будучыні.

Набыць кнiгу