Шырко Васіль Аляксандравіч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Шырко Васіль Аляксандравіч
Родам з Уздзеншчыны. Закончыў факультэт журналістыкі БДУ. Пасля службы ў арміі працаваў карэспандэнтам «Сельскай газеты», загадчыкам аддзела літаратуры на Беларускім тэлебачанні, у часопісе «Полымя», галоўным рэдактарам часопіса Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі «Белая вежа». Старшыня секцыі публіцыстыкі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Празаік. Публіцыст. Дзіцячы пісьменнік. Аўтар кніг «Сцяжына да людзей», «Дзед Манюкін і ўнукі», «Зорны россып», «Шумі, мой лес, шумі…», «Нязваны госць» і многіх іншых.
За вялікі ўклад у літаратуру ўганараваны Дзяржаўнай і Нацыянальнай прэміямі Беларусі, медалём Францыска Скарыны. Заслужаны журналіст Беларусі.

Бiблiяграфiя:

  • «Зямлі бацькоўскай прыцягненне»
  • «Сцяжына да людзей»
  • «Дарагія мае землякі»
  • «Зелле ад скрухі»
  • «Воўчыя грыбы»
  • «Хай людзі бачаць»
  • «Вунь чурылавец пайшоў»
  • «Дзед Манюкін і ўнукі»
  • «Беларусь маладая»
  • «Новая Беларусь»
  • «Трипутник на асфальте»
  • «Звёздная россыпь»

Нязваны госць

Намінацыя: Лепшы твор прозы (Пераможец 2018 )

Аўтар: Шырко Васіль Аляксандравіч

Выдавецтва: "Мастацкая літаратура"

Колькасць старонак: 455

Вострасюжэтныя аповесці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Васіля Шырко чытаюцца на адным дыханні. Невялікія памерам, глыбокія па змесце, яны, несумненна, зацікавяць чытачоў. Героі трапляюць у экстрэмальныя сітуацыі. Маладую пару медыкаў адпраўляюць на некалькі гадоў у Рэспубліку Гвінею, дзе яны змагаюцца са страшнай лепрай, знаходзяць сяброў. Герой абароны Сталінграда генерал Чуйкоў збіраецца сурова пакараць маладога, ні ў чым не вінаватага афіцэра, з якім сустракаецца праз шмат гадоў пасля вайны. Генерал ужо двойчы Герой, маршал, але і афіцэр — палкоўнік, Герой Савецкага Саюза. Аповесці ўпрыгожваюць былі, прымаўкі, нязмушаная родная мова.

Набыць кнiгу

Прынёманскія плытагоны

Намінацыя: Лепшы твор прозы (2021)

Аўтар: Шырко Васіль Аляксандравіч

Вострасюжэтны раман Васіля Шырко распавядае пра нялёгкія выпрабаванні жыхароў вёскі Мілава напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны і пад час барацьбы з нямецка-фашысцкімі акупантамі. Галоўныя героі кнігі трапляюць у экстрэмальныя сітуацыі: ваююць з белафінамі, абараняюць родную зямлю ад фашыстаў і іх наймітаў у партызанскіх атрадах. Побач з беларусамі прыбліжаюць дзень Перамогі рускія, латышы, яўрэі, цыганы. Твор, які чытаецца на адным дыханні, упрыгожваюць нязмушаная родная мова аўтара, паданні, гумар, былі, казкі, прымаўкі, паэтычныя эпітэты. Гэта своеасаблівы гімн творчай працы, маладосці, рамантычнаму каханню, веры ў заўтрашні светлы дзень.

Набыць кнiгу