Сітніца Рыгор Сямёнавіч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Сітніца Рыгор Сямёнавіч

Літаратурную працу Рыгор Сітніца распачаў яшчэ напрыканцы 1970 гадоў. З 2001 года ён – актыўны ўдзельнік літаратурнага працэсу ў нашай краіне. Першая і трэцяя публікацыі ягоных вершаў былі адзначаны як лепшыя публікацыі года па версіях часопісаў “Полымя” і “Дзеяслоў”. З таго часу вершы, эсэ і публіцыстычныя артыкулы Р.Сітніцы друкаваліся ў шматлікіх перыядычных выданнях, калектыўных зборніках і альманахах Беларусі, Расіі, Украіны, Славакіі, Польшчы.


Аўтарскія паэтычныя вечарыны Р.Сітніцы праходзілі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа (2015), Палацы Румянцавых-Пацкевічаў у Гомелі (2008), галерэі “Крыга” ў Гродна (2014), галерэі “Традыцыі” ў Салігорску (2014), абласным грамадска-культурным цэнтры г.Брэста (2015), Цэнтры сучаснага мастацтва г.Віцебска (2015), грамадска-культурным цэнтры г.Слуцка (2018–2019), бібліятэцы імя Марыны Цвятаевай г.Елабуга (Расія, 2015), Гарадской мастацкай школе г. Арол (Расія, 2016), Муніцыпальным цэнтры культуры г. Гуменнэ (Славакія, 2010) і інш.


Асобна трэба адзначыць аўтарскі паэтычны праект Р.Сітніцы “Канцэрт для скрыпкі і завірухі”, які паспяхова прайшоў 23 студзеня 2018 года у вялікай зале Белдзяржфілармоніі.


Ток

Намінацыя: Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі (2019)

Аўтар: Сітніца Рыгор Сямёнавіч

Выдавецтва: ТДА "Чатыры чвэрці"

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа вылучыў на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія – 2019” у намінацыю “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі” кнігу Рыгора Сямёнавіча Сітніцы “Ток” (Мінск, “Чатыры чвэрці”, 2018).

У зборніку пад адной вокладкай сабраны вершы мастака і паэта Р.Сітніцы за доўгі перыяд яго літаратурнай дзейнасці. Свет яго паэзіі такі ж эмацыйны і рамантычны, поўны зямной мудрасці і сціпласці, як і яго мастацкія палотны. Шмат увагі надае аўтар мове. У тэкстах вершаў яна дасканалая ў сэнсе гучання, энергетыкі, вагі слова, але разам з тым каларытная і непаўторна меладычная.

Аўтарскія фатаграфіі, змешчаныя ў кнізе, сталі не проста ілюстрацыяй прачытанага, але арганічным зрокавым працягам бытавання паэтычнага слова. Зборнік вершаў атрымаў шырокі грамадскі рэзананс у друкаваных і электронных СМІ, звярнуў увагу шматлікіх чытачоў дзякуючы асабліваму паэтычнаму майстэрству аўтара, актуальнасці закранутых тэм.

Набыць кнiгу