Ягоўдзік Уладзімір Іванавіч
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Ягоўдзік Уладзімір Іванавіч
Уладзімір Ягоўдзік – празаік, драматург, галоўны рэдактар часопісаў “Бярозка” (1997–2003) і “Лесавік” (1995–2010). Лаўрэат Прэміі прафсаюзаў Беларусі (1993), Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра (1994). Аўтар кніг для дзяцей “Янка і Ружа, “Дзівосны карабель”, “Сем цудаў Беларусі” і інш. Заснаваў серыю аўтарскіх фотакніг “Скарбы Радзімы” (2008–2018), прысвечаных прыродзе Беларусі.

Нарадзіўся 14 лютага 1956 года ў вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт БДУ імя У.I.Леніна.

Дэбютаваў у друку ў 1972 г. вершамі.

Бiблiяграфiя:

  • «Стронга». Кніга прозы. 1984 г.

  • «Сонейка, свяці!». Зборнік казак. 1988 г.

  • «Вочы Начніцы». Кніга прозы. Бібліятэка часопіса «Маладосць», 1989 г.

  • «Прыручэнне птушкі». Кніга прозы. 1989 г.

  • «Алена Кіш». Мастацкі альбом. 1990 г.

Крылатыя суседзі”, “Зачараваная Свіслач

Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (Пераможец 2019 )

Аўтар: Ягоўдзік Уладзімір Іванавіч

Выдавецтва: Выдавец У.Ягоўдзік

Дзяржаўная ўстанова “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска” вылучае кнігі Уладзіміра Ягоўдзіка “Крылатыя суседзі”, “Зачараваная Свіслач” серыі “Скарбы Радзімы” на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” (Мінск, выдавец М. Ягоўдзік, 2018). Дзесяць гадоў таму пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік заснаваў унікальную серыю “Скарбы Радзімы”, у якой ён выдае прыгожыя каляровыя кніжкі на роднай мове для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Гэтыя кнігі аўтар прысвячае помнікам прыроды, птушкам і звярам беларускіх лясоў, рэкам, азёрам, лясам і гарадам нашай Бацькаўшчыны. Кніжкі Уладзіміра Ягоўдзіка з серыі “Скарбы Радзімы” ўжо набылі многія школы, садкі і бібліятэкі Беларусі. Серыя налічвае 30 назваў, іх агульны тыраж склаў 89 200 экз.
Нядаўна ў гэтай серыі зноў з’явіліся дзве прыгожыя кніжкі “Крылатыя суседзі” і “Зачараваная Свіслач”. Першая з іх прысвечана зімародку, пішчусе, попаўзеню, сойцы, вераб’ям, сінічкам. Сёння, напрыклад, паркі і скверы Мінска насяляюць больш за 100 відаў птушак. Большасць з іх адлятае ў вырай, аднак многія застаюцца. Пра ўсё самае цікавае з жыцця птушак прачытаюць чытачы ў кнізе “Крылатыя суседзі”.
Кніжка “Зачараваная Свіслач” прысвечана Свіслачы, выток якой знаходзіцца на Мінскім узвышшы, а даўжыня рэчкі ажно 335 кіламетраў. Аўтар распавядае пра многія падзеі, звязаныя з гэтай рэчкай, пра веснавыя паводкі і падзеі на яе берагах. Кніжкі вельмі прыгожа аформлены, на іх старонках шмат каляровых здымкаў.

Набыць кнiгу

Зачараваная Свіслач

Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2019)

Аўтар: Ягоўдзік Уладзімір Іванавіч

Выдавецтва: Выдавец У.Ягоўдзік

Дзяржаўная ўстанова “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска” вылучае кнігу Уладзіміра Ягоўдзіка “Зачараваная Свіслач” серыі “Скарбы Радзімы” на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” (Мінск, выдавец М. Ягоўдзік, 2018).
Дзесяць гадоў таму пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік заснаваў унікальную серыю “Скарбы Радзімы”, у якой ён выдае прыгожыя каляровыя кніжкі на роднай мове для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Гэтыя кнігі аўтар прысвячае помнікам прыроды, птушкам і звярам беларускіх лясоў, рэкам, азёрам, лясам і гарадам нашай Бацькаўшчыны. Кніжкі Уладзіміра Ягоўдзіка з серыі “Скарбы Радзімы” ўжо набылі многія школы, садкі і бібліятэкі Беларусі. Серыя налічвае 30 назваў, іх агульны тыраж склаў 89 200 экз. Нядаўна ў гэтай серыі зноў з’явіліся дзве прыгожыя кніжкі “Крылатыя суседзі” і “Зачараваная Свіслач”.
Кніжка “Зачараваная Свіслач” прысвечана Свіслачы, выток якой знаходзіцца на Мінскім узвышшы, а даўжыня рэчкі ажно 335 кіламетраў. Аўтар распавядае пра многія падзеі, звязаныя з гэтай рэчкай, пра веснавыя паводкі і падзеі на яе берагах. Кніжкі вельмі прыгожа аформлены, на іх старонках шмат каляровых здымкаў.

Набыць кнiгу

Кветкі дзівасілу

Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (Пераможец 2019 )

Аўтар: Ягоўдзік Уладзімір Іванавіч

Выдавецтва: Выдавецтва "Беларусь"

Выдавецтва “Беларусь” вылучыла на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” кнігу Уладзіміра Ягоўдзіка “Кветкі дзівасілу” (Мінск, “Беларусь”, 2018). У кнігу вядомага пісьменніка ўвайшлі творы пра прыроду роднага краю, пра птушак і жывёл, якія насяляюць нашы лясы. Аўтар знаёміць таксама юных чытачоў з мінулым Беларусі, са значнымі гістарычнымі падзеямі і славутымі асобамі.

Набыць кнiгу