Крылатыя суседзі”, “Зачараваная Свіслач
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Крылатыя суседзі”, “Зачараваная Свіслач

Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (Пераможец 2019 )

Аўтар: Ягоўдзік Уладзімір Іванавіч

Выдавецтва: Выдавец У.Ягоўдзік

Дзяржаўная ўстанова “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска” вылучае кнігі Уладзіміра Ягоўдзіка “Крылатыя суседзі”, “Зачараваная Свіслач” серыі “Скарбы Радзімы” на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” (Мінск, выдавец М. Ягоўдзік, 2018). Дзесяць гадоў таму пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік заснаваў унікальную серыю “Скарбы Радзімы”, у якой ён выдае прыгожыя каляровыя кніжкі на роднай мове для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Гэтыя кнігі аўтар прысвячае помнікам прыроды, птушкам і звярам беларускіх лясоў, рэкам, азёрам, лясам і гарадам нашай Бацькаўшчыны. Кніжкі Уладзіміра Ягоўдзіка з серыі “Скарбы Радзімы” ўжо набылі многія школы, садкі і бібліятэкі Беларусі. Серыя налічвае 30 назваў, іх агульны тыраж склаў 89 200 экз.
Нядаўна ў гэтай серыі зноў з’явіліся дзве прыгожыя кніжкі “Крылатыя суседзі” і “Зачараваная Свіслач”. Першая з іх прысвечана зімародку, пішчусе, попаўзеню, сойцы, вераб’ям, сінічкам. Сёння, напрыклад, паркі і скверы Мінска насяляюць больш за 100 відаў птушак. Большасць з іх адлятае ў вырай, аднак многія застаюцца. Пра ўсё самае цікавае з жыцця птушак прачытаюць чытачы ў кнізе “Крылатыя суседзі”.
Кніжка “Зачараваная Свіслач” прысвечана Свіслачы, выток якой знаходзіцца на Мінскім узвышшы, а даўжыня рэчкі ажно 335 кіламетраў. Аўтар распавядае пра многія падзеі, звязаныя з гэтай рэчкай, пра веснавыя паводкі і падзеі на яе берагах. Кніжкі вельмі прыгожа аформлены, на іх старонках шмат каляровых здымкаў.

Набыць кнiгу