Зачараваная Свіслач
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Зачараваная Свіслач

Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2019)

Аўтар: Ягоўдзік Уладзімір Іванавіч

Выдавецтва: Выдавец У.Ягоўдзік

Дзяржаўная ўстанова “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска” вылучае кнігу Уладзіміра Ягоўдзіка “Зачараваная Свіслач” серыі “Скарбы Радзімы” на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” (Мінск, выдавец М. Ягоўдзік, 2018).
Дзесяць гадоў таму пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік заснаваў унікальную серыю “Скарбы Радзімы”, у якой ён выдае прыгожыя каляровыя кніжкі на роднай мове для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Гэтыя кнігі аўтар прысвячае помнікам прыроды, птушкам і звярам беларускіх лясоў, рэкам, азёрам, лясам і гарадам нашай Бацькаўшчыны. Кніжкі Уладзіміра Ягоўдзіка з серыі “Скарбы Радзімы” ўжо набылі многія школы, садкі і бібліятэкі Беларусі. Серыя налічвае 30 назваў, іх агульны тыраж склаў 89 200 экз. Нядаўна ў гэтай серыі зноў з’явіліся дзве прыгожыя кніжкі “Крылатыя суседзі” і “Зачараваная Свіслач”.
Кніжка “Зачараваная Свіслач” прысвечана Свіслачы, выток якой знаходзіцца на Мінскім узвышшы, а даўжыня рэчкі ажно 335 кіламетраў. Аўтар распавядае пра многія падзеі, звязаныя з гэтай рэчкай, пра веснавыя паводкі і падзеі на яе берагах. Кніжкі вельмі прыгожа аформлены, на іх старонках шмат каляровых здымкаў.

Набыць кнiгу