Святло сярод ночы. Асновы праваслаўнай веры
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Святло сярод ночы. Асновы праваслаўнай веры

Намінацыя: Лепшы твор драматургіі (2019)

Аўтар: Палачанiн Фёдар Антонавiч

Выдавецтва: Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў г.Мінску

Докшыцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі прапанаваў да ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія” ў намінацыі “Лепшы твор драматургіі” п’есы Фёдара Палачаніна “Доўгачаканая радасць” і “Іісус Хрыстос – наш Настаўнік”, апублікаваныя ў кнізе “Святло сярод ночы. Асновы праваслаўнай веры” (Мінск, Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў г.Мінску, 2018).
Кніга, дапушчаная да распаўсюджвання Выдавецкім Саветам Беларускай Праваслаўнай Царквы, знаёміць чытача з асновамі праваслаўнай веры, з праваслаўнымі святымі зямлі беларускай, шанаванымі іконамі, з некаторымі тэкстамі праваслаўных малітваў і праваслаўнымі пастамі і святамі.
У якасці матэрыялаў для выхаваўчай работы аўтар уключыў у кнігу дзве свае п’есы – драму “Доўгачаканая радасць” і літаратурна-музычную кампазіцыю “Іісус Хрыстос – наш Настаўнік”. Да кнігі прыкладзены таксама дыскі з відэазапісамі спектакляў па гэтых п’есах у пастаноўцы тэатральных калектываў сярэдняй школы № 2 г.Докшыцы і Бягомльскай сярэдняй школы.

Набыць кнiгу