Сланечнік
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Сланечнік

Намінацыя: Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі (Пераможец 2019 )

Аўтар: Маляўка Мікола Аляксандравіч

Выдавецтва: ТДА "Чатыры чвэрці"

Секцыя паэзіі ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія – 2019” у намінацыю “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі” кнігу Мікалая Маляўкі “Сланечнік” (Мінск, “Чатыры чвэрці”, 2018). Падзеі ў кнізе Міколы Маляўкі “Сланечнік” так ці іначай звязаны з лёсам лірычнага героя. Дух жывіць еднасць з продкамі, натхняе да сучаснікаў любоў. Родная зямля над Нёманам – крыніца творчых задум паэта. У сваіх вершах, санетах і прытчах, баладах і паэмах ён апявае дар жыцця, дар міру, дар працы, сяброўства і кахання. “Не засцяць свету шэрыя дажджы, не абязножвае жыццёвы верад, – цвіце сланечнік у маёй душы, дарогу асвятляючы наперад”. На гэтай дарозе – людзі, дарагія сэрцу, незабыўныя: і тыя, хто яшчэ жыве, і тыя, душы якіх адляцелі ў вечны вырай. Роздум над пражытым і перажытым – сам-насам з сумленнем – хвалюе, радуе і засмучае: не ўсе задумы і мары, акрыленыя небам, збыліся на зямлі. Жыццё выпрабоўвала на трываласць і ў дзяцінстве, і ў юнацтве, і ў сталыя гады. Трывожныя думкі і цяпер, у новым веку, захмарваюць блакіт, адпрэчваюць сон: хапае праблемных пытанняў у розных праявах дома, на радзіме, неспакойна ў свеце – ідуць “малыя войны з вялікаю крывёй”. Лёс аднаго чалавека – у лёсе краіны. Паэтычны вобраз сланечніка, узнятага над бытам, асвячае старонкі кнігі – шчырай споведзі аўтара перад Богам і людзьмі, перад будучыняй.

Набыць кнiгу