На скрыжаванні сноў
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


На скрыжаванні сноў

Намінацыя: Лепшы твор прозы (2019)

Аўтар: Гальпяровіч Навум Якаўлевіч

Выдавецтва: Мастацкая літаратура

Мінскае гарадское аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыі “Лепшы твор прозы” кнігу Навума Гальпяровіча “На скрыжаванні сноў” (Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2018). Вядомы паэт, празаік, публіцыст Навум Гальпяровіч назваў сваю кнігу “На скрыжаванні сноў”. У навелах і эсэ ён запрашае чытача разам прайсці дарогамі свайго юнацтва, пазнаёміцца з сябрамі, суседзямі, паглядзець на яго малую радзіму – тагачасны Полацк Даверліва аўтар перадае чытачу свае ўражанні, расказвае пра першы жыццёвы досвед. Перакідваючы масткі ўспамінаў праз гады, шчыра разважае над маральнымі праблемамі жыцця. Убачанае ў Беларусі і на розных шыротах планеты перадае з дакладнасцю мастака-жывапісца. Проза Н.Гальпяровіча вылучаецца сваёй шчырай пачуццёвасцю, мяккім і светлым лірызмам. Успаміны дзяцінства, каханне, роздум над маральнымі праблемамі быцця – вось галоўныя тэмы яго навел і эсэ. У кнігу ўвайшлі як творы, якія ўжо друкаваліся ў перыёдыцы і кнігах, так і новыя, напісаныя ў апошні час. Яны прасякнуты любоўю і адданасцю да роднага краю, глыбокай павагай да мінулага і верай у будучыню.

Набыць кнiгу