Ураган
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Ураган

Намінацыя: Лепшы твор прозы (2019)

Аўтар: Капыловіч Іван

Выдавецтва: Выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi"

Мінскае гарадское аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыі “Лепшы твор прозы” кнігу Івана Капыловіча “Ураган” (Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, 2018). У кнізе І.Капыловіча “Ураган” змешчаны творы, напісаныя аўтарам на працягу ўсяго пісьменніцкага шляху. Героі – людзі рознага ўзросту і поглядаў, якія шукаюць сваё месца ў жыцці, робячы пры гэтым іншы раз непапраўныя памылкі. Яны не церпяць несправядлівасці, не баяцца адстойваць свае прынцыпы, хоць іх асабісты лёс часам незайздросны. Адны з іх ужо даволі сталага веку, іншыя толькі ўступаюць у жыццёю Але іх усіх аб’ядноўвае адно – жаданне пражыць на зямлі шчыра, годна, па-чалавечы. Кніга прысвечана падзеям, якія адбываліся ў наш час на мазыршчыне. У цэнтры мастацкай увагі пісьменніка жыццё палешукоў: і вясковай інтэлігенцыі, і працаўнікоў, якія шчыруюць з ранку да вечара. Аўтар паказвае сваіх герояў у самых розных абставінах: на працы, у лесе, на рыбалцы, на святах. Перад чытачом паўстае дзівосны свет беларускага Палесся, шчырыя, няўрымслівыя людзі, якія трымаюць свет на сваіх мазольных руках, пераадольваюць праблемы і цяжкасці, вераць у лепшае. Пісьменнік паказвае ўсё добрае, адметнае, чым вызначаюцца землякі як беларусы, як стваральнікі народнага дабрабыту.

Набыць кнiгу