Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі

Намінацыя: Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства (Пераможец 2019 )

Аўтар: Калядка Святлана Уладзіміраўна

Выдавецтва: Беларуская навука

Выдавецкі дом “Беларуская навука” вылучыў для ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыі “Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства” кнігу Святланы Уладзіміраўны Калядка “Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі” (Мінск, “Беларуская навука”, 2018). У манаграфіі тэарэтычна асэнсоўваецца і канцэптуалізуецца роля эмоцыі ў паэтычным творы, распрацоўваецца метадалагічны інструментарый даследавання эматыўнасці на прыкладах твораў Максіма Танка і Яўгеніі Янішчыц. Эматыўнасць паэтычнага твора асэнсоўваецца ў некалькіх аспектах: апісваецца фенаменалогія эмоцый у суадносінах псіхічных працэсаў; разглядаецца эмацыянальнасць і эматыўнасць як аб’ект і спосаб адлюстравання; даследуюцца эмацыянальныя канцэпт, канцэптасфера, карціна свету як ментальныя сутнасці творчага працэсу; вывучаецца эмацыянальная сфера аўтара і эматыўныя тыпы творчай асобы; распрацоўваецца мадэль чытацкіх эмацыянальных рэакцый на твор; аналізуюцца механізмы рэпрэзентацыі эматыўнасці на розных узроўнях арганізацыі паэтычнага тэксту (стыль, жанр, кампазіцыя, сюжэт, сінтаксіс і інш.). Выданне адрасавана спецыялістам у галіне філалогіі, культуралогіі, эстэтыкі і іншых гуманітарных дысцыплін.

Набыць кнiгу