Людзі Янаўскага краю
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Людзі Янаўскага краю

Намінацыя: Лепшы твор публіцыстыкі (2019)

Аўтар: Гетман Ігар Уладзіміравіч

Выдавецтва: Выдавецкi дом "Звязда"

Рэдакцыйна-выдавецкая установа “Выдавецкі дом “Звязда” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыі “Лепшы твор публіцыстыкі” кнігу Ігара Гетмана “Людзі Янаўскага краю” (Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2018). Кніга расказвае пра людзей, якія зрабілі значны ўнёсак у духоўнае жыццё Іванаўскага раёна, іх ведаюць як прафесіяналаў сваёй справы і сапраўдных патрыётаў Янаўскай зямлі. З прадмовы да кнігі Юрыя Бісуна, былога старшыні Іванаўскага рыйвыканкама: “Героі кнігі… – самыя розныя людзі – вядомыя і не вельмі, кіраўнікі і простыя працаўнікі… Што аб’ядноўвае іх? Трапяткое стаўленне да сваёй малой радзімы. … Сёння наша задача – паступовае ўзнаўленне ўяўлення аб мінулым, якое павінна дапамагаць нам у руху роднага краю наперад. Без памяці не будзе будучыні. А будучыня павінна быць інтэлектуальнай, культурнай, духоўнай. Гэта думка праходзіць чырвонай ніткай праз прадстаўленую вашай увазе кнігу”. Выданне кнігі прысвечана XXV Дню беларускага пісьменства, сталіцай якога ў 2018 годзе стаў горад Іванава – старажытны Янаў.

Набыць кнiгу