Кветкі дзівасілу
Намінацыя:
Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (Пераможец 2019 )
Аўтар: Ягоўдзік Уладзімір Іванавіч
Выдавецтва: "Беларусь"
Выдавецтва “Беларусь” вылучыла на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” кнігу Уладзіміра Ягоўдзіка “Кветкі дзівасілу” (Мінск, “Беларусь”, 2018).
У кнігу вядомага пісьменніка ўвайшлі творы пра прыроду роднага краю, пра птушак і жывёл, якія насяляюць нашы лясы. Аўтар знаёміць таксама юных чытачоў з мінулым Беларусі, са значнымі гістарычнымі падзеямі і славутымі асобамі.
Набыць кнiгу