Анёл над Брэстам
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Анёл над Брэстам

Намінацыя: Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі (2020)

Аўтар: Томашевич Георгий Степанович

Выдавецтва: Редакция Брестской областной газеты “Заря”

Шчырыя ўрачыстыя паэтычныя радкі – гэта жывыя старонкі гісторыі з яе “даўнімі легендамі з сівізной”, “стваральным гарэннем новых спраў” ды “жыццём, напоўненым святлом надзеі”. Георгій Тамашэвіч параўноўвае родны горад з матуляй, якая і праводзіць, і сустрэне з далёкай дарогі, і “атуліць пяшчотнай рукой”. Апошнія прывітальныя радкі гучаць, як заклік берагчы мілы куточак, узбагачаць яго сваімі руплівасцю, добразычлівасцю, талентамі і дасягненнямі. Ад старажытнага Бярэсця, ад вытокаў, шляхамі радасці і трывог з сімваламі веры, воінскай доблесці праз успаміны і мары крок за крокам вядзе нас паэт да сённяшняга Брэста, што квітнеее і ззяе цеплынёй і вялікімі набыткамі… Уражанні ад акрыленых паэзіяй прызнанняў роднаму гораду яшчэ больш узмацняюць фотаздымкі В. Караля і А. Шульгача. Сёння мы бачым любімы горад шчаслівым, мірным. Жаданне Сыноў Зямлі, што “ўслаўляюць кут свой родны і сэрцам саграваюць край бацькоў”, захаваць нашчадкам багатую спадчыну дае цудоўны пасыл для філасофскага асэнсавання таго, што адбываецца з намі тут і цяпер, і будзе адбывацца ў далёкай будучыні. Бо наша будучыня – гэта, перш за ўсё, святло нашых думак, якое ахутвае пяшчотай і клопатам родную зямлю. Напрыканцы паэтычна расказанай брэсцкай гісторыі даўжынёю ў 1000 гадоў змешчаны трыпціх “Вітаю тысячагоддзе!”, у якім зноў спалучаецца слаўнае мінулае, дзе “векапомнымі свецяцца годы, жыватворнымі – промні падзей” і сённяшняе – яскравае, у росквіце дасягненняў і важных спраў.

Набыць кнiгу