Свая ёсць песня…
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Свая ёсць песня…

Намінацыя: Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства (2021)

Аўтар: Чарняўскі Мікалай Мікалаевіч

Эсэ і літаратурныя партрэты, змешчаныя ў новай кніге пісьменніка Міколы Чарняўскага, знаёмяць з вядомымі паэтамі і празаікамі сучаснага пакалення. Большасць з іх – гэта яго равеснікі, сябры па жыцці і творчасці: Мікола Маляўка, Казімір Камейша, Уладзімір Дзюба, Анатоль Зэкаў, Уладзімір Мацвеенка, Уладзімір Мазго, Васіль Ткачоў і інш. Праўдзіва, з добрым веданнем таго, аб чым апавядае, прыгадвае аўтар таксама далёкую пару свайго супрацоўніцтва з газетай “Піянер Беларусі”, працу ў рэдакцыі часопіса “Бярозка”; узнаўляе гісторыю са знакамітай паэмай “Сказ пра лысую гару”, сустрэчы з яе аўтарам – народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам; дзеліцца ўспамінамі пра кнігу свайго маленства “Ніколі не забудзем”. “Свая ёсць песня…” можа стаць карыснаю для ўсіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай, паважліва ставіцца да роднага слова.

Набыць кнiгу