Хвілінкі-перапынкі
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Хвілінкі-перапынкі

Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2021)

Аўтар: Нічыпаровіч Галіна Міхайлаўна

Самыя ўдзячныя чытачы, слухачы – самыя маленькія. Яны і самыя шчырыя, самыя цікаўныя, самыя непасрэдныя. Іх не падманеш прыгожай “абгорткай”-вокладкай, эфектна-завумным словазлучэннем, яны пакуль мала што ведаюць пра хітраспляценні сюжэту, іншыя сучасныя вобразныя сродкі, што прымяняе аўтар для прываблівання дарослага чытача. Напэўна, так паспяхова завалодаць малодшай чытацкай аўдыторыяй можа толькі аўтар, якому добра вядома дзіцячая псіхалогія, які стварае яркія, не надуманыя, а рэальныя вобразы, якія кожны хлопчык ці дзяўчынка зразумее, паверыць ім. Упэўнены, гэта кніжка знойдзе сваіх чытачоў не толькі ў вясковых ды гарадскіх кватэрах, але і ў дашкольных установах, малодшых класах агульнаадукацыйных школ. На сюжэтах, падгледжаных і пераказаных Г. Нічыпаровіч, можна (і трэба!) знаёміць дзетак з такім разнастайным і непрадказальным навакольным светам, вучыць іх дабру і разуменню прыгажосці, выхоўваць іншыя светлыя пачуцці, якія дапамогуць у будучым стаць паўнапраўнымі грамадзянамі Радзімы-Беларусі.

Набыць кнiгу