Як маленькія сябры найвялікшы скарб шукалі
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Як маленькія сябры найвялікшы скарб шукалі

Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (2021)

Аўтар: Богдан Галина Анатольевна

Жыхары невялікага беларускага гарадка Яначка і Данька збіраюцца ў першы клас. Добрая малеча вырашае падараваць сваёй школе што-небудзь вельмі прыемнае, важнае і каштоўнае. Але дзе знайсці такі падарунак, які б усім у школе быў карысны? Дый не толькі ў школе… На дапамогу дзецям прыходзіць казка. Берагіня найлепшых традыцый свайго краю Скарынка знаходзіць дзятве незвычайных памочнікаў – беларускіх гномаў. Тыя разбрыдаюцца па краіне, каб адшукаць найвялікшы скарб. Хочаш дапамагчы ім і разгадаць сакрэт гіганцкага брыльянта? Кіруй за героямі кнігі. Разам вы абавязкова дасце рады! Зычу захапляльных прыгод!

Набыць кнiгу