Похищение шедевра, или Новые приключения агентов "КолбаФирЖик"
Намінацыя: Лепшы твор для дзяцей і юнацтва (Пераможец 2018 )
Аўтар: Нiкольская Вольга Уладзiмiраўна
Художник Сергей Волков Предисловие Александра Карлюкевича
Выдавецтва: Мінск, Выдавецкi дом "Звязда"
ISBN: 978-985-575-133-6
УДК: 821.161.1(476)-93
ББК: 84(4Беи=Рус)-44
Колькасць старонак: 144
Галоўныя героі сучаснай дэтэктыўнай аповесці – казкі Вольгі Мікольскай – два знаходлівых, вясёлых ката і іх сябар сабака – ўжо знаёмыя юным чытачам па яе папярэднім кнігам «Мы – агенты “КолбаФир”» i «Приключения агентов “КолбаФирЖик”». У новай кнізе пісьменніцы гэтыя неразлучныя сябры становяцца сапраўднымі дэтэктывамі. Яны расследуюць справу аб выкраданні з музея агульнапрызнанага шэдэўра, створанага адным сабакам-мастаком. Паступова, набліжаючыся да раскрыцця таямніцы знікнення карціны, героі самі становяцца ўдзельнікамі многіх вясёлых і займальных гісторый. Акрамя таго, яны знаходзяць новых сяброў, дапамагаюць ім выйсці з складаных жыццёвых сітуацый, паверыць у сябе і сваё прызванне. У выніку ўсе ўдзельнікі гэтай дзіўнай дэтэктыўнай гісторыі па-сапраўднаму сталеюць, разумеючы, што дабрыня, спачуванне, імкненне дапамагаць адзін аднаму – тыя паняцці, без якіх не абысціся. А самае галоўнае, што ёсць у жыцці кожнага і што трэба берагчы і шанаваць, – гэта сям'я, блізкія, родныя і, вядома ж, сябры!