Пад чароўным шкельцам
Намінацыя: Лепшы дэбют (Пераможец 2018 )
Аўтар: Алейчанка Юлiя Аляксандраўна
Рэдактар: Мастацкі рэдактар А.В. Жыткевіч Стыльрэдактар А.У. Жабінскі
Мастак Каміль Камал Камп’ютарная вёрстка Д.С. Камейша
Выдавецтва: Мінск, Выдавецкi дом "Звязда"
ISBN: 978-985-575-122-0
УДК: 821.161.3-1
ББК: 84(4Беи)-5
Колькасць старонак: 64
Кніга «Пад чароўным шкельцам» прадстаўляе вершы і пераклады маладой паэтэсы Юліі Алейчанкі. Гэта – смелы эксперымент са словам, формай выражэння думкі. На старонках зборніка знойдзецца як традыцыйная сілаба-тоніка, так і верлібры, як спавядальная, інтымная лірыка, так і філасофскія, постмадэрновыя творчыя пошукі. У кола цікаўнасцей аўтара ўваходзяць сучасныя міжнародныя літаратурныя стасункі, культура і міфалогія краін свету, таму заканамерна, што чытачам таксама прапануецца пазнаёміцца з перакладной паэзіяй Эквадора, Непала, Кітая, Туркменістана, Удмурціі.