Цяпло колішніх вогнішчаў
Намінацыя: Лепшы твор прозы (Пераможец 2016 )
Аўтар: Марціновіч Алесь Андрэевіч
Выдавецтва: Мінск, Выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi"
Колькасць старонак: 606
Што агульнае паміж авантурнай Гальшкай Астрожскай і героем Айчыннай вайны 1812 года Якавам Кульневым, аўтарам першай украінскай канстытуцыі Піліпам Орлікам і першым расійскім пракурорам Паўлам Ягужынскім, апошняй гомельскай княгіняй Ірынай Паскевіч і маці Івана Грознага Аленай Глінскай? А тое, што ўсе яны маюць дачыненне да гісторыі Беларусі. Пра іх, а таксама пра іншых выдатных людзей, якія нарадзіліся ў Беларусі ці родам з іншых мясцін, але нямала зрабілі для нашай зямлі, і расказваецца ў новай кнізе Алеся Марціновіча.