Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Намінацыя: Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства (Пераможец 2015 )

Аўтар: Марціновіч Дзяніс Аляксандравіч

Выдавецтва: Мінск, ТДА "Чатыры чвэрці"

Колькасць старонак: 178

Каму быў прысвечаны першы зборнік Уладзіміра Караткевіча “Матчына душа”? Хто і чаму называў паэтэсу Раісу Ахматаву жонкай пісьменніка? Ці існаваў працяг культавага рамана “Каласы пад сярпом тваім”? У 2015 годзе крытык і літаратуразнаўца Дзяніс Марціновіч паспрабаваў адказаць на гэтыя пытанні ў кнізе “Донжуанскі спіс” Караткевіча”. Новыя звесткі з біяграфіі класіка беларускай літаратуры паспрыялі з’яўленню кнігі “Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча”, якая істотна дапоўнена новымі матэрыяламі. Першая частка выдання ўяўляе даследаванне-эсэ, прысвечанае ролі жанчын у творчасці Уладзіміра Караткевіча. У другую ўвайшлі крытычныя артыкулы па актуальных пытаннях літаратуразнаўства. Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай, постаццю Уладзіміра Караткевіча і ўплывам на творчасць пісьменнікаў.

Набыць кнiгу