Страчанае рэха
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Страчанае рэха

Намінацыя: Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі (2019)

Аўтар: Цанунін Уладзімір Яфімавіч

Выдавецтва: ЧПТУП "Колорград"

Мінскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыі “Лепшы твор (зборнiк твораў) паэзii” зборнік паэзіі Уладзіміра Цануніна “Страчанае рэха” (Мінск, “Колорград”, 2018); Аб кнізе Уладзіміра Цануніна “Страчанае рэха” Відаць. што назіральнасцю, уважлівым поглядам на жыццё лясных насельнікаў аўтар павінен быць удзячны лёсу. У мінулым ён турыст, па прафесіі – настаўнік гісторыі, а яшчэ бард, як кажуць, “знаўца чалавечай душы”. Але жывыя істоты ў чымсьці падобныя: наіўныя дзеці і палахлівыя зайчаняткі, даверлівыя маленькія вожыкі. З якім замілаваннем кладзе радкі ў вершах аўтар! Каб так проста і прыгожа апісаць з’явы прыроды і лясны, азёрны сусвет, за ім трэба пільна, з любоўю назіраць. А потым беспамылкова знаходзіць дакладныя словы, трапныя параўнанні, каб як мага лепш данесці свае адчуванні да чытача. Адмысловасць у тым, што ў напружаны век высокіх тэхналогій, якраз і не хапае гэтага подыху роднай прыроды, і аўтар дае нам магчымасць скінуць на нейкі момант цяжар турбот, дае (без наведвання лесу) адчуванне таго, што ж на самой справе там адбываецца. А там – сваё жыццё. Аўтар арыгінальна пабудаваў свой твор: ён спалучыў пару года з паводзінамі жывёлін. І, зразумела, вершаваны зборнік адкрывае вясна. Яна як сімвал абуджэння прыроды, прадчування цёплага лета для людзей і лясных жыхароў. Адпаведныя гэтай задумцы і назвы раздзелаў: “Заплакаў дах капежам”, “Нябёсы дыхаюць блакітам”, “Пасівела неба над ракою”, “Мароз рассыпаў срэбра”. Зборнік “Страчанае рэха” – гэта працяг раней выдадзенай кнігі “Пушчанскія галасы” (2015). Другі свой зборнік краязнаўчай тэматыкі аўтар прысвячае Году малой радзімы.

Набыць кнiгу