“Vale!” Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


“Vale!” Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл

Намінацыя: Лепшы твор публіцыстыкі (Пераможец 2019 )

Аўтар: Хурсік Віктар Уладзіміравіч

Выдавецтва: Выдавец В.Хурсік

На Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыі “Лепшы твор публіцыстыкі” паступіла кніга Віктара Хурсіка “Vale!” Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл” (Мінск, выдавец В.Хурсік, 2018). Кніга упершыню ўвабрала ў сябе найбольш поўныя звесткі пра радавод вялікай грамадскай дзяячкі і мецэнаткі беларускага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя Магдалены Іванаўны Радзівіл. Генеалогія рода Завішаў, да якога належала Магдалена Радзівіл, – гэта лепшае сведчанне старажытнасці беларускай нацыянальнасці – этнасу, што спрадвечна жыў на акрэсленай тэрыторыі, меў сваю мову, культуру, а на пэўным этапе развіцця і дзяржаўнасць. Асоба самой мецэнаткі пададзена на падставе шматлікіх дакументаў, якія аўтар адшукаў у архівах Беларусі, Расіі, Літвы і Польшчы. Асабліва пераканаўча вобраз незвычайнай жанчыны паўстае цераз яе асабістыя ўспаміны, якія яна пакінула ў 1917 годзе, а таксама цераз шматлікія тагачасныя публікацыі ў прэсе і ўспаміны палітыкаў. Большасць дакументаў твора перакладзена з польскай, французскай і нямецкай моў. Пры напісанні кнігі выкарыстаны больш як 300 крыніц.

Набыць кнiгу