Выдавецтва “Мастацкая літаратура” вылучыла кнiгi на конкурс
Пашыраны пошук
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Выдавецтва “Мастацкая літаратура” вылучыла кнiгi на конкурс

29.05.2018

Мiнiстэрства iнфармацыi завяршае прымаць заяўкі на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія”.

Выдавецтва “Мастацкая літаратура” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” наступныя кнігі: у намінацыю “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі” – кнігу Міколы Мятліцкага “Прысутнасць”, у намінацыю “Лепшы твор прозы” – кнігу Валерыя Казакова “Тень гоблина”, у намінацыю “Лепшы твор публіцыстыкі” – кнігу Міхаіла Шыманскага “На добрай зямлі”, у намінацыю “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” – кнігі Міколы Бусько “У бары жывуць сябры” і Ніны Галіноўскай “Вясёлая пясочніца”.

Новая кніга паэзіі “Прысутнасць” Міколы Мятліцкага – пра сутнасць самога чалавечага жыцця, поўнага і значных гістарычных падзей, і трывожных, ахвярных выпрабаванняў падчас прамінулых ліхалеццяў, і стваральнай радасці мірнага зямнога бытавання, калі фізічнымі і духоўнымі намаганнямі ўсяго народа будуецца маладая незалежная краіна ў цэнтры Еўропы.

Раман “Тень гоблина” – вобразная ілюстрацыя складанага перыяду расійскай гісторыі.  Другі тэрмін Барыса Ельцына, узвышэнне алігархаў, з’яўленне “сям’і”, новага двара пры прэзідэнце праўдзіва апісаны аўтарам, які стаў іх сведкай і ўдзельнікам.

Кніга “На добрай зямлі” вядомага беларускага журналіста, пісьменніка Міхаіла Шыманскага – гэта шчыры расповед пра самая святое – нашу Буцькаўшчыну. Усхвалявана і душэўна, з філасофска-лірычным роздумам раскрывае аўтар вобраз Беларусі. Галоўнае ў аповедзе – наша матэрыяльная і духоўная спадчына. І, канешне, памяць пра гераічнае і трагічнае ў гісторыі беларускага народа.

У кнізе “У бары жывуць сябры” лаўрэат Літаратурнай прэміі Мікола Бусько запрашае дзетак пацікавіцца, як жывуць нашы меншыя сябры. Цераз пазнанне прыроды хлопчыкі і дзяўчаты насычаюцца станоўчымі якасцямі, вучацца сябраваць з жыхарамі лесу, не разбураць зробленае імі, адносіцца да іх як да сябе.

У кнігу Ніны Галіноўскай “Вясёлая пясочніца” з серыі “Нашым дзеткам” увайшлі добрыя вершыкі, аздобленыя цудоўнымі малюнкамі Кацярыны Разанковай.


Усе падзеі