Як падаць заяўку
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама аўтарскiя калектывы ў складзе не больш за чатыры чалавекi – аўтары арыгiнальных твораў мастацкай лiтаратуры ў жанрах паэзii, прозы, публiцыстыкi, драматургii, лiтаратурнай крытыкi i лiтаратуразнаўства на беларускай або рускай мове, упершыню выпушчаных у свет выдавецкiмi арганiзацыямi Рэспублiкi Беларусь у выглядзе асобных выданняў i (цi) апублiкаваных у сродках масавай iнфармацыi (далей – СМI) лiтаратурна-мастацкай накiраванасцi з 1 студзеня да 31 снежня года, якi папярэднiчае году правядзення конкурсу, атрымаўшых грамадскае прызнанне.
Крытэрыямi, якiя сведчаць аб грамадскiм прызнаннi твораў, з'яўляюцца:
- колькасць i змест артыкулаў, рэцэнзiй, водгукаў у СМI, на iнтэрнэт-рэсурсах (iнфармацыю прадстаўляе аўтар);
- аб'ёмы продажу экзэмпляраў выдання твора праз кнiгагандлёвую сетку (iнфармацыю прадстаўляе Мiнiстэрства iнфармацыi);
- запатрабаванасць кнiг з прадстаўленымi на конкурс творамi ў публiчных бiблiятэках (iнфармацыю прадстаўляе Мiнiстэрства культуры);
- колькасць пiсьмовых водгукаў чытачоў (iнфармацыю прадстаўляе аўтар);
- паказы спектакляў, пастаўленых па творы драматургii, якi прадстаўлены на конкурс (iнфармацыю прадстаўляе пры наяўнасцi Мiнiстэрства культуры);
- пераклады твора на iншыя мовы свету (iнфармацыю прадстаўляе аўтар).
Заяўкi на ўдзел у конкурсе прымаюцца Мiнiстэрствам iнфармацыi да 1 красавiка года, у якiм праводзiцца конкурс, ад фiзiчных асоб – аўтараў твораў або iх афiцыйных прадстаўнiкоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецкiх арганiзацый, рэдакцый СМI, арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i навуковых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры i лiтаратуразнаўства.
Да заяўкi дадаюцца наступныя дакументы:
-
лiст-хадайнiцтва аб вылучэннi для ўдзелу ў конкурсе;
-
iнфармацыя аб аўтары i творы, якi прадстаўлены на конкурс;
-
два экзэмпляры друкаванага выдання або СМI, у якiх апублiкаваны твор, прадстаўлены на конкурс.
Заяўкi, якiя прадстаўлены з парушэннем патрабаванняў, устаноўленых Палажэннем аб парадку правядзення Рэспубліканскага конкурсу "НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМІЯ" не прымаюцца.
Спiс дапушчаных да ўдзелу ў конкурсе твораў публiкуецца Мiнiстэрствам iнфармацыi ў газеце "Лiтаратура i мастацтва" i размяшчаецца на сайце Мiнiстэрства iнфармацыi ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт.