Алейникова Наталья Алексеевна
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Алейникова Наталья Алексеевна
Алейнікава Наталля Аляксееўна нарадзілася 5 красавіка 1978 г. у г. Брагін Гомельскай вобласці. Скончыла факультэт прыкладной псіхалогіі БГПУ імя М.Танка.
Паэтка. Піша на беларускай і рускай мовах. Захапляецца жывапісам. Жыве ў Мінску.
Вершы надрукаваны ў штотыднёвіку «ЛіМ», часопісах «Маладосць», «Нёман», «Родная прырода», калектыўным зборніку вершаў «Мы – маладыя», газетах «Маяк Палесся», «Гомельская Праўда».
У 2018 годзе выйшаў першы зборнік вершаў “Ажыццяўляюся табою…”.

Ажыццяўляюся табою…

Номинация: Лучший дебют (2019)

Автор: Алейникова Наталья Алексеевна

Издательство: ЧПТУП "Колорград"

На Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” ў намінацыю “Лепшы дэбют” заяўлена кніга Наталлі Алейнікавай “Ажыццяўляюся табою…” (Мінск, “Колорград”, 2018). Зборнік вершаў выдадзены ў серыі Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі “Мінскія Маладыя Галасы”. Пяшчота да роднай краіны, філасофская дапытлівасць, споведзь дзявочага кахання напаўняюць старонкі кнігі “Ажыццяўляюся табою…”. У назву закладзена ідэя, якая выступае сэнсавым ключом да ўсяго тэксту кнігі. Задума ў тым, каб перад чытачом кніга разгарнулася так, як перад аўтарам разгарнуўся Сусвет с яго прыродным хараством. Аўтарскі жывапіс дамалёўвае пейзажы Паэзіі.

Купить книгу