Захаревич Екатерина
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Захаревич Екатерина
Кацярына Захарэвіч нарадзілася ў 1994 годзе ў г. Докшыцы Віцебскай вобласці. Дэбютавала з прозай ў часопісе “Маладосць”. З 2014 года працуе ў рэдакцыі часопіса “Бярозка”. У 2016 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ. З 2017 года – галоўны рэдактар часопіса “Бярозка”. У 2018 годзе была ў ліку пераможцаў шэрагу літаратурных конкурсаў: “Першацвет”, “10+10: Мінск назаўжды” (фестываль “Горад і кнігі”), конкурс апавяданняў газеты “Звязда”.

Час вогненнага птушкалова

Номинация: Лучший дебют (2019)

Автор: Захаревич Екатерина

Издательство: ЧУП "Книгосбор"

На Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” ў намінацыю “Лепшы дэбют” заяўлена кніга Кацярыны Захарэвич “Час вогненнага птушкалова” (Мінск, “Кнігазбор”, 2018). Кніга выдадзена ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ў падсерыі “Пункт адліку”. Кніга апавядае пра трынаццацігадовую дзяўчынку Лесю, якая перажывае звычайныя для падлеткавага ўзросту сітуацыі: праблемы ў школе, непаразуменні і канфлікты ў сям’і, першае каханне, вядома ж, няшчаснае. Каб вытрываць усё, дзяўчынка гуляе ў лялькі, і ў гэтай гульні знаходзяць адлюстраванне падзеі рэальнага жыцця: Леся робіцца Лёсам – баством фантастычнага свету, рудога ката Персіка ператварае ў Вогненнага Птушкалова, а ўсе мітрэнгі і праблемы перажывае зусім не Леся, а лялька Бася.

Купить книгу