Копылович Иван
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Копылович Иван
Іван Капыловіч нарадзіўся ў 1944 г. у в. Забалацце Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Празаік, паэт. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1981 г. Закончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ у 1967 г. Служыў у арміі. Працаваў у рэдакцыі газеты “Чырвоная змена”. У 1969 г., знаходзячыся ў камандзіроўцы, трапіў у аўтааварыю. Інвалід І групы.
Літаратурную работу пачаў у 1970 г. Аўтар кніг прозы “Сонца садзіцца ў травы”, “Два дні ў лютым”, “Асенні гром”, “Сны не вяртаюцца”, “Імянны гадзіннік”, “Правінцыялка” і іншых.
Жыве ў Мінску.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Библиография:

  • “Сонца садзіцца ў травы”
  • “Два дні ў лютым”
  • “Асенні гром”
  • “Сны не вяртаюцца”
  • “Імянны гадзіннік”
  • “Правінцыялка”
  • и др.

Ураган

Номинация: Лучшее произведение прозы (2019)

Автор: Копылович Иван

Издательство: Издательство "Беларуская Энцыклопедия имени Петруся Бровки"

Мінскае гарадское аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыі “Лепшы твор прозы” кнігу Івана Капыловіча “Ураган” (Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, 2018). У кнізе І.Капыловіча “Ураган” змешчаны творы, напісаныя аўтарам на працягу ўсяго пісьменніцкага шляху. Героі – людзі рознага ўзросту і поглядаў, якія шукаюць сваё месца ў жыцці, робячы пры гэтым іншы раз непапраўныя памылкі. Яны не церпяць несправядлівасці, не баяцца адстойваць свае прынцыпы, хоць іх асабісты лёс часам незайздросны. Адны з іх ужо даволі сталага веку, іншыя толькі ўступаюць у жыццёю Але іх усіх аб’ядноўвае адно – жаданне пражыць на зямлі шчыра, годна, па-чалавечы. Кніга прысвечана падзеям, якія адбываліся ў наш час на мазыршчыне. У цэнтры мастацкай увагі пісьменніка жыццё палешукоў: і вясковай інтэлігенцыі, і працаўнікоў, якія шчыруюць з ранку да вечара. Аўтар паказвае сваіх герояў у самых розных абставінах: на працы, у лесе, на рыбалцы, на святах. Перад чытачом паўстае дзівосны свет беларускага Палесся, шчырыя, няўрымслівыя людзі, якія трымаюць свет на сваіх мазольных руках, пераадольваюць праблемы і цяжкасці, вераць у лепшае. Пісьменнік паказвае ўсё добрае, адметнае, чым вызначаюцца землякі як беларусы, як стваральнікі народнага дабрабыту.

Купить книгу