Кебич (Войтулевич) Людмила Антоновна
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Кебич (Войтулевич) Людмила Антоновна
Кебіч (Вайтулевіч) Людміла Антонаўна нарадзілася ў г.п. Каснасельскі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Жыве ў Гродне.
Паэтэса, празаік, перакладчык. Ганаровы член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, старшыня Гродзенскага абласнога пісьменніцкага аддзялення.
Лаўрэат прэміі імя А.І.Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года-2002”. Узнагароджана нагрудным знакам “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2009) і медалём Францыска Скарыны (2014). Лаўрэат Рэспубліканскага літературнага конкурсу “Лепшы твор года” ў намінацыі “Песенны жанр” (2009).
Вершы ўключаны ў падручнікі і калектыўныя зборнікі. Аўтар трынаццаці кніг паэзіі і прозы для дзяцей і дарослых. Вершы перакладаліся на рускую, украінскую і польскую мовы.

Бэзавы дом

Номинация: Лучшее произведение (сборник произведений) поэзии (2019)

Автор: Кебич (Войтулевич) Людмила Антоновна

Издательство: Издательство "ЮрСаПринт"

Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыі “Лепшы твор (зборнiк твораў) паэзii” паэтычны зборнік Людмілы Кебіч “Бэзавы дом” (Гродна, “ЮрСаПрынт”, 2018). У новую кнігу “Бэзавы дом” увайшлі вершы (больш за 200), прысвечаныя малой радзіме, любай Беларусі, гораду Гродна, вёсцы, а таксама вершы, напісаныя ў дарозе, – роздумы і ўражанні ад тых мясцін, якія яна наведала. Кніга пабачыла свет невыпадкова: тэма Радзімы ў творчасці паэтэсы – адна з самых галоўных і ўлюбёных. Даволі вялікая па аб’ёме і глыбокая па змесце, яна будзе цікавым падарункам для ўсіх, хто шчыра і аддана любіць сваю малую і вялікую Радзіму.

Купить книгу