Мамонько Михась
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Мамонько Михась
Міхась Мамонька нарадзіўся ў 1929 годзе на Гарадзеншчыне. Працаваў настаўнікам у Гродзенскай вобласці. Выдаў чатыры кнігі паэзіі: “Тварам да сонца”, “Слёзы на камні”, “Далечыня”, “Колер світання”.
Адзначаны знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у беларускую літаратуру”, ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Друкуе творы ў часопісах “Літаратура і Мастацтва”, “Полымя”, у раённых і абласных газетах Беларусі. Плённа супрацоўнічае з жыткавіцкай раённай газетай “Новае Палессе”.
Жыве і працуе ў горадзе Тураў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Голас Палесся

Номинация: Лучшее произведение (сборник произведений) поэзии (2019)

Автор: Мамонько Михась

Издательство: КПУП "Колор"

Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыі “Лепшы твор (зборнiк твораў) паэзii” паэтычны зборнік Міхася Мамонькі “Голас Палесся” (Мазыр, “Калор”, 2018). У зборніку змешчаны творы самабытнага паэта М.Мамонькі, у якіх ён прызнаецца ў любові роднай зямлі. Аўтар піша пра тое, што яго шчыра хвалюе – пра лес і крыніцы, раку і шырокае поле, пра людзей, якія вызначаюцца працалюбствам і верай.

Купить книгу