Кухарчук Валерий
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Кухарчук Валерий
Валерый Кухарчук нарадзіўся ў 1961 годзе. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Ляхавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Служыў у арміі, скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Член Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі. Працяглы час кіраваў Іванаўскім раённым літаб’яднаннем “Ясельда”. Працаваў у раённай газеце “Чырвоная звязда”, абласной “Народная трыбуна”. Друкаваўся ў зборніках “Дзень паэзіі”, “Анталогія беларускай пародыі”, “Берасцейскія карані”, “Дзядзінец”, “Добрыя словы кажыце”, “Белой вежи свет”, “Успамін пра імгненне”, у часопісах “Першацвет” і “Маладосць”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” і інш.
Творы перакладаліся на ўкраінскую і польскую мовы.
Аўтар кніг паэзіі “Снежаньскі гром”, “Вясёлка ў тумане”.
Зараз жыве ў Злучаных Штатах Амерыкі.

Вясёлка ў тумане: вершы паэма

Номинация: Лучшее произведение (сборник произведений) поэзии (2019)

Автор: Кухарчук Валерий

Издательство: "Энциклопедикс"

Брэсцкае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыі “Лепшы твор (зборнiк твораў) паэзii” паэтычны зборнік Валерыя Кухарчука “Вясёлка ў тумане: вершы паэма” (Мінск, “Энцыклапедыкс”, 2018). “Настальгія – асноўны матыў зборніка. Сузіраючы амерыканскія прэрыі, высакагорныя масівы, краявіды горада Юцікі, аўтар згадвае роднае поле, заснежанае наваколле, вясковыя дарогі і сяброў-суайчыннікаў, з якімі вандраваўпа абшарах Бацькаўшчыны. І атрымліваюцца жывыя яркія вобразы, нібы намаляваныя пэндзлем мастака, іх адразу бачыш перад сабой” – адзначыла ў сваім артыкуле Яна Будовіч. Кніга складаецца з раздзелаў “Розгалас дарог”, “Галактыка верлібра”, “Паэма літараў”. Радкі напоўнены шчырымі пачуццямі, поўняцца душэўнай тугой па Радзіме, сумам аб развітаннях і далёкіх сустрэчах. Кніга мае станоўчыя водгукі ў раённай, абласной і рэспубліканскай перыёдыцы. У чытачоў выклікае цікавасць позірк пісьменніка, які апынуўся далёка ад дома, прыцягваюць увагу незабыўныя паэтычныя вобразы.

Купить книгу