Мартынюк Сергей Степанович
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Мартынюк Сергей Степанович (Сергей Белояр )
Мартынюк Сяргей Сцяпанавіч (г.н. 1978) – пісьменнік-фантаст, па адукацыі гісторык, скончыў з адзнакай Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна.
Аўтар зборніка фантастычных апавяданняў “Щит Персея” (2018). Друкаваўся ў часопісах “Верасень”, “Полымя”, “Маладосць”, “Бярозка” (Мінск, Беларусь), “Юный техник” (Масква, Расія), “Берега” (Калінінград, Расія), “Вокзал” (Санкт-Пецярбург, Расія), “Новый енисейский литератор” (Краснаярск, Расія) і інш.
У 2011 годзе з апавяданнем “Спам” заняў трэцяе месца ў намінацыі “Малая проза” Брэсцкага абласнога конкурса “Мы рождены для вдохновения”, другое месца ў літаратурным конкурсе фантастычных апавяданняў выдавецтва “Новая реальность” (Масква, Расія) з апавяданнем “Достучаться до звезд”. У 2014 годзе заняў першае месца ў літаратурным конкурсе фантастычных апавяданняў выдавецтва “Новая реальность” (Масква, Расія) з апавяданнем “Фотография 10х15”, у 2018 годзе – трэцяе месца ў конкурсе апавяданняў газеты “Звязда” з апавяданнем “Попутчик”.

Расследаванні інспектара Сарвы

Номинация: Лучшее произведение прозы (2019)

Автор: Мартынюк Сергей Степанович

Издательство: Издательство “Галіяфы”

Брэсцкае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыі “Лепшы твор прозы” кнігу Сяргея Белаяра “Расследаванні інспектара Сарвы” (Мінск, “Галіяфы”, 2018). У сваіх апавяданнях пісьменнік-фантаст Сяргей Белаяр (сапраўднае прозвішча Сяргей Мартынюк) падштурхоўвае чытача да разваг на адвечныя тэмы. Злачыннасць і дабрыня, пошук дарог да шчасця, поспеху. Міжпланетныя пералёты, жыццё на Марсе.. У XXII стагоддзі змяніліся ўмовы жыцця, тэхналагічны прагрэс праглынуў чалавецтва без астатку, але злачынствы не зніклі, ды, на шчасце, з’явіўся пераемнік спадара Холмса – інспектар Дэпартаменту пазаземных крымінальных расследаванняў ратаўт Сарва. Інтрыгуючыя апавяданні С.Белаяра здзіўляюць нечаканымі паваротамі падзей, але пры гэтым усё лагічна, навукова, таму героі выглядаюць даволі праўдзіва.

Купить книгу