Гетман Игорь Владимирович
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Гетман Игорь Владимирович
Ігар Уладзіміравіч Гетман (1974 г.н.) нарадзіўся ў в. Доўгае Пружанскага раёна, скончыў з адзнакай Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура” з дадатковай спецыяльнасцю “Гісторыя”.
Працаваў аспірантам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выкладчыкам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, галоўным спецыялістам Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці, галоўным спецыялістам Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Брэсцкага аблвыканкама, рэдактарам Брэсцкай раённай газеты “Заря над Бугом”, першым намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама. З 2016 года з’яўляецца галоўным рэдактарам Выдавецкай установы “Іванаўская раённая газета “Янаўскі край”.
Кандыдат філалагічных навук, член Беларускага саюза журналістаў.

Людзі Янаўскага краю

Номинация: Лучшее произведение публицистики (2019)

Автор: Гетман Игорь Владимирович

Издательство: Издательский дом "Звязда"

Рэдакцыйна-выдавецкая установа “Выдавецкі дом “Звязда” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыі “Лепшы твор публіцыстыкі” кнігу Ігара Гетмана “Людзі Янаўскага краю” (Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2018). Кніга расказвае пра людзей, якія зрабілі значны ўнёсак у духоўнае жыццё Іванаўскага раёна, іх ведаюць як прафесіяналаў сваёй справы і сапраўдных патрыётаў Янаўскай зямлі. З прадмовы да кнігі Юрыя Бісуна, былога старшыні Іванаўскага рыйвыканкама: “Героі кнігі… – самыя розныя людзі – вядомыя і не вельмі, кіраўнікі і простыя працаўнікі… Што аб’ядноўвае іх? Трапяткое стаўленне да сваёй малой радзімы. … Сёння наша задача – паступовае ўзнаўленне ўяўлення аб мінулым, якое павінна дапамагаць нам у руху роднага краю наперад. Без памяці не будзе будучыні. А будучыня павінна быць інтэлектуальнай, культурнай, духоўнай. Гэта думка праходзіць чырвонай ніткай праз прадстаўленую вашай увазе кнігу”. Выданне кнігі прысвечана XXV Дню беларускага пісьменства, сталіцай якога ў 2018 годзе стаў горад Іванава – старажытны Янаў.

Купить книгу