Гибок-Гибковский Алесь
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Гибок-Гибковский Алесь

Дом каля возера: казкі

Номинация: Лучшее произведение для детей и юношества (2019)

Автор: Гибок-Гибковский Алесь

Издательство: Художественная литература

Выдавецтва “Мастацкая літаратура” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” кнігу Алеся Гібок-Гібкоўскага “Дом каля возера: казкі” (Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2018). Казкі гэтага аўтара ствараюць свет рамантычны, трагічны і вельмі беларускі. Хлопчык Толік, напрыклад, тыповы “патраплянец” – увайшоў у дзверы ў падвале новага дому і апынуўся ў часе князя Віценя. Што застаецца? Папярэдзіць тутэйшых пра хуткі напад крыжакоў, атрымаць медаль і вярнуцца. Аўтар відавочна любіць рабіць героямі творчых людзей з іх праблемамі. У адной казцы Скрыпач атрымлівае траўму і перастае граць, яго кідаюць сябры і карыслівая жонка. Затое ператвараецца ў сціплую гожую дзяўчыну рабінка, якой ён любіў дарыць прыгожыя мелодыі. У другой казцы ў госці да беднага Паэта патрапляе прынцэса, якая, натуральна, закахалася… А Паэт давай разважаць, ці варты ён такой дзяўчыны. Карацей, нагадвае прыпавесці на матэрыяле рэальнага жыцця. А вось казка “Янка Глінчык – сын ганчара” – адсылка да народных казак. Бяздзетны ганчар паводле прадказання лепіць сабе дзіцёнка з гліны, і, о цуд! – у майстра з’яўляецца дужы і разумны сын. Вялікі бонус для гэтых казак – цудоўнае афармленне мастака Віталя Дударэнкі, якое візуалізуе сцэны ў дэталях, як не заўсёды здольны тэкст.

Купить книгу