Карамазов Виктор Филимонович
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Карамазов Виктор Филимонович
Віктар Філімонавіч Карамазаў нарадзіўся ў 1934 годзе ў г. Чэрыкаў Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах. У 1978 г. скончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў карэспандэнтам Брэсцкай абласной газеты «Заря», рэдактарам Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. У 1982–1990 – супрацоўнік штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, з 1990 – рэдактар газеты “Дзеці і мы”, з 1997 – галоўны рэдактар часопіса “Бярозка”.
Дэбютаваў у друку вершамі ў 1972 г. (газета “Гродзенская праўда”). Выдаў кнігі прозы “Стронга” (1984), “Вочы Начніцы” (бібліятэка часопіса “Маладосць”, 1989), “Прыручэнне птушкі” (1989), зборнік казак “Сонейка, свяці!” (1988). Аўтар мастацкага альбома “Алена Кіш” (1990).
Пісаў для дзяцей п’есы, што ставіліся ў лялечных і драматычных тэатрах краіны, на Беларускім радыё і тэлебачанні: “Залатое зярнятка”, “Сонейка, свяці!”, “Пякла баба калачы”, “Сакрэты Вогніка”, “Усміхніся, прынцэса…”.
Выступае ў перыядычным друку як літаратурны крытык, а таксама з мастацтвазнаўчымі артыкуламі пра самадзейных і прафесійных мастакоў. Пераклаў з рускай і ўкраінскай моў асобныя творы Л.Лявонава, В.Астаф’ева, Ю.Бондарава, М.Віграноўскага.

Зямля Фердынанда

Номинация: Лучшее произведение прозы (2019)

Автор: Карамазов Виктор Филимонович

Издательство: Издательство "Беларусь"

Выдавецтва “Беларусь” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыі “Лепшы твор прозы” кнігу Віктара Карамазава “Зямля Фердынанда” (Мінск, “Беларусь”, 2018). Розныя, далёкія адно ад другога часы, землі, людзі і падзеі ў прасторы гэтай кнігі. Тут і наш сённяшні дзень, і канец сямнаццатага стагоддзя, Беларусь і Францыя, Афрыка, Сейшэльскія і Мальдыўскія астравы, краіна Маўрыкій у Індыйскім акіяне. У кнізе змешчаны аповесць пра генія пейзажа Фердынанда Рушчыца, эсэ, якія прысвечаны вядомым беларускім пісьменнікам, апавяданні. Усё, што адкрые для сябе чытач у гэтай кнізе, знітавана найвышэйшым законам гармоніі жыцця – духоўным паразуменнем, адзінствам.

Купить книгу