Кобец Мария Владимировна
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Кобец Мария Владимировна
Нарадзілася і жыве ў вёсцы Валішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыла Пінскае медыцынскае вучылішча (1994), факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2017). Працавала загадчыкам Валішчанскага фельчарска-акушэрскага пункта (1998-2010), дырэктарам Валішчанскага сельскага Дома культуры (2010-2013).

З 2013 года – рэдактар карэспандэнцкага пункта г. Пінска РУП РТЦ «Тэлерадыёкампанія «Брэст».

Вершы друкаваліся ў перыядычных выданнях Беларусі (газеты: «Полесская правда», «Пінскі веснік», «Навіны Палесся», «Народная трыбуна» «Заря», «Краязнаўчая газета», «ЛіМ», «Звязда», «Народная газета»; часопісы: «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Гаспадыня», «Алеся»).

Творчасць Марыі Кобец, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2011 года) і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы (з 2016 года), высока ацэньваюць аўтарытэтныя крытыкі. Паэтка часта друкуецца ў рэспубліканскіх і замежных літаратурных часопісах і газетах, удзельнічае ў міжнародных фестывалях, шмат часу надзяляе перакладчыцкай дзейнасці. У творчым набытку Марыі Уладзіміраўны тры паэтычныя зборнікі: «Кроплі» (2011), «Палыновая квецень» (2016), “У белым ветразі завей” (2018). Акрамя таго паэтэса з’яўляецца ўдзельнікам шэрагу калектыўных паэтычных зборнікаў і анталогій, у тым ліку і міжнародных у такіх краінах як Албанія, Польшча, Сербія, Расія, Чачэнская рэспубліка, Кабардзіна-Балкарыя, Чувашыя, Малайзія, Мексіка.

Творца мае ўзнагароды: лаўрэат Брэсцкай абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2012), Залаты лаўрэат “Міжнароднай Еўразійскай літаратурнай прэміі” у намінацыі “Мастацкая літаратура” (2018, Масква).

Библиография:

  • АЎТАР КНІГ:
  • • «Кроплі» (Мінск, «Мінкапрынт», 2011).
  • • «Палыновая квецень» (Брэст, «Альтернатива», 2016).
  • ПУБЛІКАЦЫІ Ў ЛІТАРАТУРНЫХ ЗБОРНІКАХ:
  • • «Я приветствую мир»: сборник поэтов-медиков Брестчины (Брест, «Брестская типография», 2012).
  • • «Благословенный миг»: сборник произведений авторов Беларуси и Узбекистана, серия «Сугучча сэрцаў» (Мінск, «Выдавецкі дом «Звязда», 2013).
  • • «Зорка Венера»: зборнік твораў аўтараў Беларусі (Мінск, бібліятэка часопіса «Гаспадыня», 2016).
  • • «ARTE STIH»: анталогія Сусветнай паэзіі (Сербія, г. Бялград, 2016).
  • • «ПРО ПОЕТ»: зборнік удзельнікаў Міжнароднага літаратурнага фестывалю ў г. Інджыа (Сербія), Інджыа, 2017 / рэдактар Міадраг Якшыч. – Бялград: Арте, 2017 (Београд: Скрипта).
  • • Альманах VI Международного фестиваля славянской поэзии. ООО «МАГИ» «Из века в век», 2014, Россия, Тверь, 2014.
  • • «БИТИ ИЛ’ НЕ БИТИ СТИХ ИЛИ СТАВ»: зборнік паэзіі ўдзельнікаў 51 Міжнароднай бялградскай літаратурнай сустрэчы. Выдавецтва: УКС, Француска, 7, 11000 Беоргад, 2014.
  • • «Droga Franciszkа»: зборнік удзельнікаў ХХХІ Міжнароднай кан- ферэнцыі ў г. Аполе (Польшча), Кракаў, 2016. Выдавецтва і друкарня таварыства славакаў у Польшчы.
  • • Альманах поэтической ассамблеи ХІ Международного фестиваля славянской поэзии «Поющие письмена». Издательство ООО «МАГИ» «Из века в век», 2017, Россия, Москва, 2017.
  • • «Кроз шуму симбола». 54 Міжнародныя бялградскія паэтычныя сустрэчы ў Сербіі. Выдавецтва: УКС, Француска, 7, 11000 Беоргад, 2017-10-13.

У белым ветразі завей

Номинация: Лучшее произведение (сборник произведений) поэзии (2019)

Автор: Кобец Мария Владимировна

Издательство: Народная асвета

Мінскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыі “Лепшы твор (зборнiк твораў) паэзii” паэтычны зборнік Марыі Кобец “У белым ветразі завей” (Мінск, “Народная асвета”, 2018). Зборнік складаецца з чатырох раздзелаў: «Ранішні сон», «Размова з ветрам», «У белым ветразі завей», «Голас маёй сутнасці». Чытач знойдзе ў ім не толькі прызнанне ў любові да малой радзімы, роднай прыроды, беларускай мовы. Шмат твораў адлюстроўваюць развагі над такімі спрадвечнымі тэмамі, як дабро і зло, каханне і здрада, надзея і адчай, шчасце і гора. Апошні раздзел – своеасаблівы зварот да філасофскай і духоўнай лірыкі, пошук адказаў на пытанні аб прызначэнні чалавека на зямлі. У ім глыбока выяўляюцца патаемныя ўнутраныя перажыванні, узнёсласць і шчырасць аўтара. Паэтка доўжыць традыцыі беларускіх паэтаў-класікаў, спалучыўшы ў сваіх творах і чысціню паэтычнай светлай лірыкі, і глыбіню філасофскай думкі. Яе вершы – гэта багатая на мастацкія вобразы паэтычная вандроўка на Палессе, у «бусліны край», а таксама спроба падштурхнуць чытача да разваг аб сэнсе быцця, сэнсе існасці. Варта адзначыць, што ўжо сёння асобныя вершы з прадстаўленай да ўдзелу ў конкурсе кнігі Марыі Кобец перакладзены на азербайджанскую, албанскую, англійскую, балкарскую, башкірскую, бенгальскую, італьянскую, іспанскую, казахскую, кітайскую, кіргізскую, крымска-татарскую, малайскую, нямецкую, нідэрландскую, польскую, румынскую, русскую, сербскую, славенскую, тайваньскую, туркменскую, турэцкую, украінскую, пенджабі, хіндзі, чарнагорскую, чачэнскую, чувашскую мовы.

Купить книгу