Умец Станислава
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Умец Станислава
Умец Станіслава (г.н. 1991) навучалася ў СШ № 14 г. Брэста, у класе журналістыкі і гісторыі Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава. Скончыла Інстытут журналістыкі БДУ па спецыяльнасці “Літаратурнае рэдагаванне”, магістратуру БДУ. Павышала кваліфікацыю ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 2012 – рэдактар у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Адначасова выкладае дысцыпліны “Сучасныя методыкі і практыкі рэдагавання” і “Трэвэл-медыятэкст” у Інстытуце журналістыкі БДУ.

Апавяданні і вершы надрукаваны ў зборніках выдавецтва “Мастацкая літаратура”, часопісе “Нёман”, газетах “Народная трыбуна”, “ЛіМ”, “Звязда”.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2018 годзе узнагароджана Дыпломам пераможца літаратурнага конкурса “Першацвет” у намінацыі “Проза”.

Сэрца Сакры

Номинация: Лучший дебют (Победитель 2019 )

Автор: Умец Станислава

Издательство: Художественная литература

Секцыя прозы ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыі “Дэбют” кнігу маладога празаіка Станіславы Умец “Сэрца Сакры” (Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2018). “Дэбютная кніга маладой пісьменніцы з’явілася дзякуючы конкурсу “Першацвет”. З яе рамана пачынаецца новая выдавецкая серыя – “Час 21”, у якой будуць друкавацца маладыя. Беларускамоўнае моладзевае фэнтэзі – ніша вельмі запатрабавальная, але яшчэ зусім мала напоўненая. Героі рамана – сённяшнія падлеткі, са сваімі комплексамі, першымі закаханасцямі і марай пра незвычайнае. Вось такая мара і здзяйсняецца. Дзяўчынка Кася прыйшла на школьны баль. У яе вялікія планы: яна збіраецца танчыць з хлопцам, які ёй спадабаўся. У перапынку паміж танцамі збегала ў гардэроб, каб пераабуцца ў зручныя кеды…і – што такое? – ў актавай зале яе сустрэлі ўжо зусім іншыя людзі, незнаёмая музыка, і ўвогуле, як высвятляецца, гэта іншая планета – Сакра. Нечакана Кася апынаецца сярод прэтэндэнтак на званне Панны Сакры…” – з рэцэнзіі Людмілы Рублеўскай (“СБ. Беларусь сегодня”, 30.03.2018).

Купить книгу