Хурсик Виктор Владимирович
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Хурсик Виктор Владимирович

Хурсік Віктар Уладзіміравіч (г.н. 1953) закончыў Мінскі палітэхнічны тэхнікум (1972), завочна Беларускі палітэхнічны інстытут (1982). З 1980 года рэгулярна друкаваўся ў беларускай прэсе, у 1991–2009 – супрацоўнік газеты “Звязда”. З 2009 года прыватны выдавец. Асноўны накірунак выдавецкай дзейнасці – краязнаўчая літаратура.



Творчую скарбонку аўтара складаюць шматлікія краязнаўчыя і біяграфічныя артыкулы, якія друкаваліся ў рэспубліканскай прэсе “СБ. Беларусь сегодня”, “Звязда”, “Рэспубліка”, “ЛіМ”, часопісах “Маладосць”, “Беларускі гістарычны часопіс” і інш.



Пяру аўтара належаць кніжкі: “Белы лебедзь у промнях славы. Магдаліна радзівіл” (2001), “Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863–1864 гг.” (2002), “Vale!” Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл” (2018).



Аўтарам перакладзены з польскай мовы і выдадзены кнігі “Успаміны Крыштафа Завішы ваяводы Мінскага. 1666–1721” (2011), “Маскоўская ўлада на Літве. 1863–1869” (2013), “Мінскія абразкі” (2019).


“Vale!” Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл

Номинация: Лучшее произведение публицистики (Победитель 2019 )

Автор: Хурсик Виктор Владимирович

Издательство: Издатель В.Хурсик

На Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыі “Лепшы твор публіцыстыкі” паступіла кніга Віктара Хурсіка “Vale!” Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл” (Мінск, выдавец В.Хурсік, 2018). Кніга упершыню ўвабрала ў сябе найбольш поўныя звесткі пра радавод вялікай грамадскай дзяячкі і мецэнаткі беларускага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя Магдалены Іванаўны Радзівіл. Генеалогія рода Завішаў, да якога належала Магдалена Радзівіл, – гэта лепшае сведчанне старажытнасці беларускай нацыянальнасці – этнасу, што спрадвечна жыў на акрэсленай тэрыторыі, меў сваю мову, культуру, а на пэўным этапе развіцця і дзяржаўнасць. Асоба самой мецэнаткі пададзена на падставе шматлікіх дакументаў, якія аўтар адшукаў у архівах Беларусі, Расіі, Літвы і Польшчы. Асабліва пераканаўча вобраз незвычайнай жанчыны паўстае цераз яе асабістыя ўспаміны, якія яна пакінула ў 1917 годзе, а таксама цераз шматлікія тагачасныя публікацыі ў прэсе і ўспаміны палітыкаў. Большасць дакументаў твора перакладзена з польскай, французскай і нямецкай моў. Пры напісанні кнігі выкарыстаны больш як 300 крыніц.

Купить книгу