Малявко Микола Александрович
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Малявко Микола Александрович
Маляўка Мікалай Аляксандравіч нарадзіўся 13 снежня 1941 г. у вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля школы-дзесяцігодкі працаваў у калгасе, на лесанарыхтоўках у Карэліі.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Настаўнічаў у вясковых школах. Працаваў у нясвіжскай раённай газеце, на рэспубліканскім радыё і тэлебачанні, у часопісе “Вясёлка” (30 гадоў).

Піша для дарослых і дзяцей. Аўтар шматлікіх кніг паэзіі і прозы.

Родная зямля над Нёманам – крыніца творчых задум пісьменніка. У сваіх кнігах ён апявае дар жыцця, дар міру, дар працы, дар сяброўства і кахання.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1992), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1997), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Мастацкая літаратура” (2002), Літаратурнай прэміі “Залаты Купідон” (2012). Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992), медалём Францыска Скарыны (2007), медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі – за плённы ўнёсак у літаратуру. Выдатнік народнай асветы. Выдатнік друку Беларусі.

Сланечнік

Номинация: Лучшее произведение (сборник произведений) поэзии (2019)

Автор: Малявко Микола Александрович

Издательство: ОДО "Четыре четверти"

Секцыя паэзіі ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія – 2019” у намінацыю “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі” кнігу Мікалая Маляўкі “Сланечнік” (Мінск, “Чатыры чвэрці”, 2018). Падзеі ў кнізе Міколы Маляўкі “Сланечнік” так ці іначай звязаны з лёсам лірычнага героя. Дух жывіць еднасць з продкамі, натхняе да сучаснікаў любоў. Родная зямля над Нёманам – крыніца творчых задум паэта. У сваіх вершах, санетах і прытчах, баладах і паэмах ён апявае дар жыцця, дар міру, дар працы, сяброўства і кахання. “Не засцяць свету шэрыя дажджы, не абязножвае жыццёвы верад, – цвіце сланечнік у маёй душы, дарогу асвятляючы наперад”. На гэтай дарозе – людзі, дарагія сэрцу, незабыўныя: і тыя, хто яшчэ жыве, і тыя, душы якіх адляцелі ў вечны вырай. Роздум над пражытым і перажытым – сам-насам з сумленнем – хвалюе, радуе і засмучае: не ўсе задумы і мары, акрыленыя небам, збыліся на зямлі. Жыццё выпрабоўвала на трываласць і ў дзяцінстве, і ў юнацтве, і ў сталыя гады. Трывожныя думкі і цяпер, у новым веку, захмарваюць блакіт, адпрэчваюць сон: хапае праблемных пытанняў у розных праявах дома, на радзіме, неспакойна ў свеце – ідуць “малыя войны з вялікаю крывёй”. Лёс аднаго чалавека – у лёсе краіны. Паэтычны вобраз сланечніка, узнятага над бытам, асвячае старонкі кнігі – шчырай споведзі аўтара перад Богам і людзьмі, перад будучыняй.

Купить книгу

Спадчына, або Каб не стаць манкуртам

Номинация: Лучшее произведение для детей и юношества (2019)

Автор: Малявко Микола Александрович

Издательство: Народная асвета

На Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія – 2019” у намінацыю “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” выдавецтва “Народная асвета” вылучыла кнігу Мікалая Маляўкі “Спадчына, або Каб не стаць манкуртам” (Мінск, “Народная асвета”, 2018).
Кніга “Спадчына, або Каб не стаць манкуртам” – гэта сабраныя аўтарам абразкі з жыцця нашых продкаў. У кнізе расказваецца, як жылі нашы дзяды і бабулі, чым займаліся, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, якую спадчыну пакінулі нам, сваім нашчадкам. Абразкі з жыцця старой вёскі перасыпаны паэтычнымі радкамі, сур’ёзнымі і вясёлымі гісторыямі, народнымі прыкметамі і парадамі, прыказкамі і прымаўкамі, загадкамі. Аўтар падрыхтаваў для юных чытачоў заданні: трэба адказаць на пытанні, так ці іначай звязаныя з вясковай сядзібай, з лёсам яе гаспадароў, іх буднямі і святамі. Кніга адрасуецца дзецям і дарослым, якія любяць сваю Радзіму і жадаюць ведаць усё пра яе мінулае.

Купить книгу