Ворса София
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Ворса София
Сафія Ворса – юная аўтарка, лаўрэат міжнародных літаратурных конкурсаў. З’яўляецца лаўрэатам прэміі “Чалавек безбар’ернага асяроддзя 2019”. Піша апавяданні для дзяцей. Друкавалась у часопісе “Минская школа сегодня”, газетах “Знамя юности”, “Настаўніцкая газета”, “Зорька”, “Минский курьер”, “Переходный возраст”.

Город слепых перекрестков

Номинация: Лучший дебют (2019)

Автор: Ворса София

Издательство: Редакция журнала “Роднае слова”

Рэдакцыя часопіса “Роднае слова” прапанавала да ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія” ў намінацыі “Лепшы дэбют” кнігу Сафіі Ворса “Горад аслеплых скрыжаляў” (Минск, рэдакцыя часопіса “Роднае слова”, 2018). Кніга “Горад аслеплых скрыжаляў” апавядае пра людзей, пазбаўленых зроку, якія прайшлі ў жыцці праз боль і пакуты, цяжкія выпрабаванні, але засталіся шчаслівыя. Іх чыстыя і светлыя душы напоўнены дабром і любоўю да бліжняга. Разумеючы персанажаў і суперажываючы ім, чытачы і самі становяцца дабрэйшымі. Паказваючы ўсю складанасць чалавечых узаемаадносін, аўтар прыводзіць чытача да думкі, што на прадвызначаным лёсам шляху шчасце чалавека залежыць ад яго самога. Аповесць “Горад аслеплых скрыжаляў” вельмі праўдзівая дзякуючы паглыбленню аўтара ў жыццёвыя абставіны і душэўныя перажыванні тых людзей, пра якіх піша. Кніга ўздымае важныя пытанні інтэграцыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі па зроку ў соцыум, інклюзіўнага патэнцыялу іх творчай дзейнасці і стварэння псіхалагічнага безбар’ернага асяроддзя. Кніга выдадзена на русскай мове пад назвай “Город слепых перекрестков”, рыхтуецца да выдання на грэчаскай мове пад назвай “Город слепых фонарей”.

Купить книгу