Петрович Дмитрий Леонидович
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Петрович Дмитрий Леонидович
Дзмітрый Леанідавіч Пятровіч (г.н. 1971) – паэт, празаік, перакладчык, кампазітар. Скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча № 2, музычна-педагагічны факультэт, факультэт беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка, а таксама магістратуру пры вышэйназванай навучальнай установе. Шмат гадоў настаўнічаў. Зараз вядучы рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Аўтар шматлікіх публікацый у часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Роднае слова”, “Бярозка”, калектыўных зборніках, альманахах, штотыднёвіку “ЛіМ” і іншых выданнях.
У 2010 г. убачыў свет зборнік паэзіі “Белая квецень кахання”, праз два гады – кніга прозы “Белая Жанчына”. У 2014 г. выйшаў зборнік паэзіі “Адзіноты пажоўклыя дні”, у 2018 – “Святло адвечнай песні” і кніга для малодшых школьнікаў “Дзіцячы атлас Беларусі. Легенды і паданні”.
Д.Пятровіч – аўтар больш за 100 песень на словы сучасных беларускіх паэтаў.

Святло адвечнай песні

Номинация: Лучшее произведение (сборник произведений) поэзии (2019)

Автор: Петрович Дмитрий Леонидович

Издательство: ЧПТУП "Колорград"

На Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыю “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі” паэтам Дзмітрыем Пятровічам вылучана кніга “Святло адвечнай песні” (Минск, “Колорград”, 2018). Новая кніга паэзіі Д.Пятровіча нездарма мае такую назву. У сваёй творчасці паэт звяртаецца да вечных тэм, якія хвалююць кожнага з нас. Уважлівы чытач, убачыўшы назву, напэўна, адчуе сувязь з вядомым купалаўскім творам. І гэта невыпадкова. Дзмітрый Пятровіч вельмі ганарыцца тым, што можа па праве называцца земляком Янкі Купалы: яго родны горад Заслаўе знаходзіцца зусім побач са знакамітай Вязынкай, дзе нарадзіўся вялікі Пясняр. Песенна-лірычныя вершы Дзмітрыя Пятровіча, прасякнутыя любоўю да Радзімы і Жанчыны, а таксама да нашай роднай прыроды, не пакінуць абыякавымі аматараў прыгожага беларускага слова.

Купить книгу