Час вогненнага птушкалова
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Час вогненнага птушкалова

Номинация: Лучший дебют (2019)

Автор: Захаревич Екатерина

Издательство: ЧУП "Книгосбор"

На Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” ў намінацыю “Лепшы дэбют” заяўлена кніга Кацярыны Захарэвич “Час вогненнага птушкалова” (Мінск, “Кнігазбор”, 2018). Кніга выдадзена ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ў падсерыі “Пункт адліку”. Кніга апавядае пра трынаццацігадовую дзяўчынку Лесю, якая перажывае звычайныя для падлеткавага ўзросту сітуацыі: праблемы ў школе, непаразуменні і канфлікты ў сям’і, першае каханне, вядома ж, няшчаснае. Каб вытрываць усё, дзяўчынка гуляе ў лялькі, і ў гэтай гульні знаходзяць адлюстраванне падзеі рэальнага жыцця: Леся робіцца Лёсам – баством фантастычнага свету, рудога ката Персіка ператварае ў Вогненнага Птушкалова, а ўсе мітрэнгі і праблемы перажывае зусім не Леся, а лялька Бася.

Купить книгу