Вальс чырвоных гронак рабін
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Вальс чырвоных гронак рабін

Номинация: Лучший дебют (2019)

Автор: Сидорейко Андрей

Издательство: ЧПТУП "Колорград"

На Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” ў намінацыю “Лепшы дэбют” Мінскім гарадскім аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучана кніга Андрэя Сідарэйкі “Вальс чырвоных гронак рабін” (Мінск, “Колорград”, 2018). Зборнік апавяданняў выдадзены ў серыі Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў “Мінскія Маладыя Галасы”. Малады празаік Андрэй Сідарэйка запрашае чытачоў паглыбіцца ў сюжэтную плынь твораў, якія таксама па няволі з’яўляюцца адлюстраваннем і яго ўнутранага сусвету. У герояў апавяданняў свій светапогляд, які сутыкаецца з астатнім светам і людзьмі, што насяляюць яго, існуючым на зямлі дабром і злом. Часам ім неабходна вырашыць, што лепш: воля ці залатая клетка, забяспечанасць ці галодны палёт, эгаізм ці поўная адданасць. Героі пісьменніка працуюць, кахаюць, радуюцца і засмучаюцца, шукаюць сваё духоўнае апорышча ў жыцці. Многія творы прасякнуты іроніяй і гумарам. Калі чытач знойдзе штосьці роднаснае, што пераклікаецца з яго светаўспрыманнем, гэта значыць, што ў нейкіх паралелях космасу яго погляд судакранаецца с поглядам аўтара.

Купить книгу