Прыгарадныя чайкі
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Прыгарадныя чайкі

Номинация: Лучшее произведение (сборник произведений) поэзии (2019)

Автор: Зеков Анатолий Николаевич

Издательство: "Харвест"

Мінскае гарадское аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыі “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі” кнігу Анатоля Зэкава “Прыгарадныя чайкі” (Мінск, “Харвест”, 2018). Любоўю да радзімы і каханнем да жанчыны прасякнуты многія вершы Анатоля Зэкава. У цэнтры яго ўвагі – лёсы землякоў, блізкіх і родных людзей, з якімі ён сустракаецца, калі наведвае бацькоўскі кут – вёску Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна, дзе нарадзіўся, правёў дзіцячыя і школьныя гады і куды вяртаецца сёння пры кожнай магчымасці – наяве, у думках і, вядома ж, у вершах. Пісьменнік, які праявіў сябе ў розных літаратурных жанрах, не меней разнастайны і ў тэматычным плане, бо яго вершы могуць як прымусіць сур’ёзна задумацца над жыццёвымі рэаліямі, так і выклікаць лёгкую ўсмешку, узняць настрой нават у тыя хвіліны, калі на душы кепска.

Купить книгу