Чароўны кошык
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Чароўны кошык

Номинация: Лучшее произведение для детей и юношества (2019)

Автор: Бунто Тамара Петровна

Издательство: Художественная литература

Мінскае гарадское аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вылучыла на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія” у намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” кнігу Тамары Бунта “Чароўны кошык” (Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2018). Зборнік “Чароўны кошык” склалі пятнацаць апавяданняў, героямі якіх з’яўляюцца сучасныя дзеці з іх радасцямі і крыўдамі, перамогамі і расчараваннямі, пошукамі і стратамі. Пятнаццаць кароткіх гісторый з дынамічным, захапляльным сюжэтам, у якіх аўтар дасціпна, яскрава, часта з гумарам апісвае розныя сітуацыі, якія здараюцца з дзецьмі ў школе і ў вольны час. У гэтых сітуацыях, часам няпростых, хлопчыкі і дзяўчынкі праходзяць свае першыя жыццёвыя выпрабаванні і пачынаюць разумець, што такое блізкія людзі, сапраўднае сяброўства, цудоўная музыка, любімыя кнігі, родная прырода і як важна ўсё гэта берагчы. Кніга багата аздоблена прыгожымі, арыгінальнымі малюнкамі вядомай мастачкі Аксаны Аракчэевай. Зборнік Тамары Бунта “Чароўны кошык” мае добрыя водгукі юных чытачоў. Апавяданні падабаюцца ім сваім захапляльным, дынамічным сюжэтам, цікавай інтрыгай і, звычайна добрым канцом. Важны станоўчы момант – у апавяданнях адсутнічае адкрытая “дарослая” павучальнасць аўтара. Тым не менш, юныя чытачы на прыкладзе станоўчых герояў кнігі засвойваюць рэаліі жыцця, вучацца знаходзіць вырашэнне актуальных жыццёвых праблем і складаных сітуацый.

Купить книгу