Дыялогі на мяжы стагоддзяў. Класікі і сучаснікі ў інтэр’еры часу
Расширенный поиск
Нацыянальная лiтаратурная прэмiя

Нацыянальная лiтаратурная прэмiя


Дыялогі на мяжы стагоддзяў. Класікі і сучаснікі ў інтэр’еры часу

Номинация: Лучшее произведение публицистики (2019)

Автор: Подоляк Татьяна Владимировна

Издательство: Издательский дом "Звязда"

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Выдавецкі дом “Звязда” вылучыла на Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная літаратурная прэмія” па выніках 2018 года ў намінацыі “Лепшы твор публіцыстыкі” кнігу Таццяны Падаляк “Дыялогі на мяжы стагоддзяў. Класікі і сучаснікі ў інтэр’еры часу” (Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2018). Героямі кнігі сталі адметныя беларускія творцы, якія ўнеслі важкі ўклад у развіццё нацыянальнай культуры. Гэта празаікі і літаратуразнаўцы Алесь Савіцкі, Уладзімір Гніламёдаў, Вячаслаў Рагойша, Таццяна Шамякіна, Сцяпан Лаўшук, паэты Мікола Аўрамчык, Уладзімір Карызна, Раіса Баравікова, Міхась Башлакоў, Леанід Дранько-майсюк, драматургі Алесь Петрашкевіч і Аляксей Дудараў, скульптары Іван Міско і Аляксандр Лышчык, мастачка Нінэль Шчасная, кінааператар Алег Аўдзееў, кампазітар Эдуард Зарыцкі, харэограф Валянціна Гаявая. Артысты Наталля Гайда, Генадзь Аўсяннікаў, Наталля Качаткова і іншыя адметныя асобы, творчасць якіх умацоўвае інтэлектуальны і духоўны падмурак Беларусі. Прадстаўленае выданне з’яўляецца лагічным працягам першай часткі кнігі “Дыялогі на мяжы стагоддзяў”, героямі якой былі Пімен панчанка, Міхаіл Савіцкі, Іван шамякін, Янка Брыль, Аляксандр Шыдлоўскі, Таіса Бондар, Ніна Мацяш, іншыя слаўныя постаці беларускай культуры, якія садзейнічалі фарміраванню сінергетычнага эфекту развіцця сучаснай нацыянальнай духоўнай прасторы. Дыялогі з класікамі і сучаснікамі айчыннай культуры – гэта сапраўды “спрасаваная энергія сэрца, душы і розуму” творцаў, якія з’яўляюцца гонарам дзяржавы.

Купить книгу